Яўген Рэўт (1899люты 1922) — беларускі ваенны, удзельнік Слуцкага Збройнага чыну.

Яўген Рэўт
Дата нараджэння 1899
Дата смерці люты 1922
Бітвы/войны

Малодшы афіцэр. Пасля Першай Сусветнай вайны жыў у Слуцку. Пад час знаходжання палякаў у Слуцкім павеце расклейваў беларускую літаратуру ў вёсцы Горкі.

Пад час Слуцкага паўстання — памочнік начальніка контрразведкі слуцкіх паўстанцаў. Пасля ўцёкаў начальніка контрразведкі Чайкі да бальшавікоў, Рада Случчыны 34 снежня 1920 пастанавіла арыштаваць Анастаса Анцыповіча, Антона Мірановіча і Я. Рэўта. Іх абвінавацілі ў сувязях з Булак-Балаховічам і польскай дыфензівай. Пасля арышту Я. Рэўт быў вызвалены ад пасады.

У 1921 схоплены ГПУ і ў лютым 1922 расстраляны.

Літаратура правіць

  • Слуцкі збройны чын 1920 у дакумантах і ўспамінах. Мінск, Медысонт, 2006.