Яўген Сяргеевіч Гучок

Яўген Сяргеевіч Гучок (4 лістапада 1940, Слуцк — 1 студзеня 2024[1]) — беларускі паэт.

Яўген Сяргеевіч Гучок
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 лістапада 1940(1940-11-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 2024(2024-01-01) (83 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 лістапада 1940 года ў Слуцку ў рабочай сям’і. Пра сваіх бацькоў пазней успамінаў: «Бацька мой, Гучок Сяргей Лук’янавіч, паходзіў з чэхаў, якія ў свой час рознымі шляхамі траплялі на Беларусь. Як апынуўся на беларускай зямлі продак майго бацькі, цяпер пэўна сказаць цяжка. Можа, гэта быў шлях гусіцкіх спевакоў, а можа, той далёкі продак наш у якасці якога-небудзь работніка (будаўніка, кухара, конюха, музыкі і г. д.) прыбыў на Беларусь у які-небудзь панскі маёнтак, каб паправіць сваё эканамічнае становішча… Маці мая, Кацярына Ільінічна Амяльковіч, паходзіць з бакавой, збяднелай, вымарачнай лініі слуцкіх князёў Алелькавічаў — Амелькавічаў. Ці аднаго Алельку жыццё ператварыла, перайначыла ў Амельку і дзесь у тумане стагоддзяў звяло іх княжацкасць у нябыт?!».

Скончыў слуцкую сярэднюю школу № 9, працаваў у геалагічным атрадзе, на мэблевай фабрыцы. У 1960—1963 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1968 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а крыху пазней — і аспірантуру пры ім. Працаваў настаўнікам, а з 1971 года на працягу трыццаці гадоў — рэдактарам і вядучым рэдактарам у выдавецтве «Народная асвета». Вучыўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце. Правадзейны член геаграфічнага таварыства СССР, з 1984 года — сябар Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба «Спадчына». За актыўны ўдзел у жыцці клуба, напісанне высокамастацкага верша, прысвечанага выступленню Міколы Ермаловіча ў клубе, Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны медалём Міколы Ермаловіча і адпаведным дыпломам (2006). Занесены ў Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь». У свой час удзельнічаў у арганізацыі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», а таксама Беларускага народнага фронту «Адраджэнне».

Першыя вершы Яўгена Гучка былі змешчаны ў 1959 годзе ў слуцкай раённай газеце «За сацыялістычную Радзіму».

Бібліяграфія правіць

  • «Белое чудо» (1976)
  • «Блакітныя чмялі»
  • «Паэма дзяцінства» (1983)
  • «Сэрцам і думкай» (1994)
  • «Исток пути» (1997)
  • «Формула травы» (1997, 2002 — другое выданне)
  • «На патрэбу душы» (2004)
  • «Ах, Родчанка!.» (2011)
  • «Беларусь у Магдэбургскім праве» (2013).

Крыніцы правіць

  1. Памёр Яўген Гучок . Наша Ніва. Праверана 4 студзеня 2024.

Спасылкі правіць