Яўген Уладзіміравіч Мядзько
Яўген Уладзіміравіч Мядзько (30 красавіка 1950, Мінск — 1 снежня 2021) — беларускі архітэктар, мастак-аматар.
Яўген Уладзіміравіч Мядзько | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 2021 (71 год) |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. З 1972 года — аспірант, асістэнт, старшы выкладчык кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Жыў у Мінску[1]. Памёр 1 снежня 2021 года праз наступствы хваробы на COVID-19.[2]
Творчасць правіць
Асноўныя працы: сельскія дамы (1986—1988), інтэр’еры Дома культуры ў Беразіно (1989)[1], помнікі Францішку Багушэвічу ў Смаргоні (2009, скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія), М. Багдановічу у парку Жылібера ў Гродне (скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія; не рэалізаваны)[3], помнік Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і Станіславу Манюшку (2016, скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія)[4]. Аўтар артыкулаў па пытаннях аўтаматызацыі праектавання. Аўтар карцін у жанры рамантычнага сюррэалізму і гарадскога пейзажу[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Медзько Евгений Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ https://www.facebook.com/107932770574570/posts/671245010910007/
- ↑ Багдановіч у парку Жылібера № 11 (1034) 17.03.2012
- ↑ У Мінск вярнуліся скульптурнай кампазіцыяй кампазітар Станіслаў Манюшка і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Літаратура правіць
- Медзько Евгений Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)