.бел
Дамен верхняга ўзроўню для Беларусі
.бел — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Рэспублікі Беларусь.
.бел | |
---|---|
Увядзенне | 2014 |
Тып дамена | Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню |
Статус | На стадыі ўвядзення |
Прызначэнне | Аб'екты, звязанныя з Рэспублікай Беларусь |
Абмежаванні рэгістрацыі | Няма падтрымкі сімвалаў лацінскага алфавіту |
Вэб-сайт | домены.бел/be/ |
Заяўка на дэлегаванне дамена была адобраная 26 жніўня 2014 года. Рэгістраваць даменныя імёны можна будзе на рускай і беларускай мовах — падтрымліваюцца ў тым ліку апостраф, літары «ў» і «і». Правілы рэгістрацыі будуць ідэнтычныя існуючым для дамена .by.