101-я Даманавіцкая партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

101-я Даманавіцкая партызанская брыгадапартызанская брыгада. Дзейнічала на тэрыторыі Даманавіцкага і Васілевіцкага раёнаў. 18 лістапада 1943 года брыгада (743 партызаны, чатыры атрады) злучылася з часцямі Чырвонай Арміі.

101-я Даманавіцкая партызанская брыгада
Гады існавання 1943
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Палескае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 743 партызаны (18.11.1943)
Дыслакацыя Даманавіцкі, Васілевіцкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры
  • М. А. Чарнавусаў
  • В. М. Мінін

Гісторыя правіць

Партызаны ў красавіку — ліпені 1943 года вялі аперацыі па разгрому нямецкіх гарнізонаў у вёсках Даманавічы, Каплічы, Савічы. 23 жніўня разам з брыгадамі Васілевіцкай імя П. К. Панамарэнкі і 99-й Калінкавіцкай разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Ведрыч. 26 жніўня вывелі са строю чыгуначны ўчастак ГалявіцыКалінкавічы, знішчылі два масты на чыгуначным участку Жлобін — Калінкавічы. У верасні вялі баі з карнікамі каля вёсак Бабовічы і Хутар. 3 і 7 кастрычніка збілі два нямецкія самалёты. У ноч на 18 лістапада разам з часцямі Чырвонай Арміі вызвалілі Васілевічы. 26—29 лістапада навялі праз балоты пераправы, што спрыяла наступленню часцей Чырвонай Арміі.

Склад правіць

Брыгада была створана на базе Даманавіцкага атрада, арганізаванага ў маі 1942 года. Пры фарміраванні брыгады, атрад быў разбуйнены на тры: атрады «За Радзіму», «Мсцівец», імя Чапаева. Пазней быў арганізаваны атрад «Смерць фашызму».

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

  • М. А. Чарнавусаў;
  • В. М. Мінін.

Камісар правіць

  • М. Я. Казлоў.

Начальнікі штаба правіць

  • В. М. Мінін;
  • М. Р. Салавей.

Памяць правіць

У 1975 годзе ў вёсках Даманавічы і Халоднікі Калінкавіцкага раёна ў гонар брыгады былі ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Літаратура правіць

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.