15 cm Luftminenwerfer M. 15 M. E.

15 cm Luftminenwerfer M. 15 M. E. (15 cm пнеўматычны мінамёт M. 15 M. E.) — пнеўматычны мінамёт, выкарыстоўваўся войскам Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Ён быў распрацаваны нямецкай фірмай Maschinenfabrik Esslingen. Пад канец кастрычніка 1915 года не менш за 4 адзінкі былі адпраўленыя на фронт для баявых выпрабаванняў, якія прайшлі паспяхова. Пасля ўліку нязначных паляпшэнняў, прапанаваных аўстрыйскімі і нямецкімі войскамі, дапрацаваны мінамёт атрымаў пазначэнне Мадэль II. Аднак неўзабаве пасля з'яўлення 12 cm Luftminenwerfer M. 16 дадзены тып мінамёта быў прызнаны састарэлым.

15 cm Luftminenwerfer M. 15 M. E.
Тып: пнеўматычны мінамёт
Краіна:  Германская імперыя
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 1915—1918
Выкарыстоўвалася:

 Аўстра-Венгрыя

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Maschinenfabrik Esslingen
Распрацаваны: 1914—1915
Вытворца: Maschinenfabrik Esslingen
Гады вытворчасці: 1915—1916
Усяго выпушчана: 200
Варыянты: Model II
Характарыстыкі
Маса, кг: 207
Калібр, мм: 150
Максімальная
далёкасць, м:
500

Літаратура правіць

  • Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.