18 cm kurze Kanone M. 80 (15 cm гармата M. 80) — гармата, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Аблогавыя гарматы серыі М 80 былі распрацаваныя для замены гармат серыі M 61, бо мелі больш высокую далёкабойнасць і бронепрабівальнасць. Разам з 18 см М.80 былі прынятыя на ўзбраенне 12 см М.80 і 15 см М.80. Гарматы былі ўсталяваныя на аднатыпным лафеце, без якога-небудзь сучаснага механізма аддачы. У адпаведнасці з дактрынай XIX стагоддзя гэта зброя валодала абмежаванай рухомасцю, выконваючы ролю гарнізоннай ці аблогавай артылерыі.

18 cm kurze Kanone M. 80
18 cm Belagerungskanone M80 Batterie Feuerstellung "Costa Stenda" auf der Zugna Torta (BildID 15731310)
Тып: аблогавая гармата
Краіна:  Аўстра-Венгрыя
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 1881—1918
Выкарыстоўвалася:

 Аўстра-Венгрыя

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна
Характарыстыкі
Маса, кг: 2300
Даўжыня, мм: 2200
Вага снарада, кг 62,5
Калібр, мм: 180
Максімальная
далёкасць, м:
5000

У пачатку вайны 18 см М. 80 была састарэлай зброяй, няздольнай паразіць сучасныя фартыфікацыі і выкарыстоўваліся амаль выключна толькі ў ролі гарнізоннай артылерыі, напрыклад у такіх крэпасцях, як Кракаў і Пшэмысль. Аднак патрэба ў большай артылерыйскай падтрымцы ў дыяпазоне сярэдняга калібру прымусіла Аўстра-Венгерскае войска скарыстаць 18 см М. 80 у палявых умовах.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Ortner, M. Christian. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics. Vienna, Verlag Militaria, 2007 ISBN 978-3-902526-13-7
  • Łukasz Chrzanowski. "Artyleria Austro-Węgierska 1860-1890" Przemyśl, Wydawnictwo FORT, 2008, ISBN 978-83-923657-7-8

Спасылкі правіць