201-я расійская ваенная база
201-я Гатчынская ордэна Жукава двойчы Чырванасцяжная ваенная база (руск.: 201-я Гатчинская ордена Жукова дважды Краснознамённая военная база) — ваенны аб’ект Узброеных сіл Расіі ў Таджыкістане, утвораны пасля перафарміравання 201-й мотастралковай дывізіі ў 2005 годзе.
201-я расійская ваенная база | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Цэнтральная ваенная акруга[d] і Прыволжска-Уральская ваенная акруга |
Тып | military base[d], стралковая дывізія РСЧА[d], infantry brigade[d], mountain infantry division[d], Motorized Rifle Division[d] і military base[d] |
Дыслакацыя | |
Удзел у | |
Знакі адрознення |
На 2016 год налічвала 6 тысяч вайскоўцаў. Асноўны спосаб камплектавання — кантрактны. Адзін год службы тут лічыцца як 3 гады службы на тэрыторыі Расіі. Пры гэтым вайскоўцы ўсіх катэгорый атрымліваюць падвойнае грашовае забеспячэнне.
У склад базы ўваходзяць мотастралковыя, артылерыйскія, разведвальныя, зенітныя ракетныя і іншыя падраздзяленні, гэтак жа з верасня 2015 года ў склад злучэння ўвайшла авіягрупа. База з’яўляецца самым буйным воінскім злучэннем Расіі за яе межамі. Акрамя таго, яна мае два сваіх палігона, на якіх рэгулярна праводзіцца баявая падрыхтоўка.
Пры 201-й ваеннай базе дзейнічае свой радыётэлевізійны цэнтр з рэдакцыяй тэлебачання і радыёперадач «ТБ-201». Таксама выдаецца газета «Салдат Расіі».