20 000 лье пад вадой (фільм, 1954)
«20 000 лье пад вадой» (англ.: 20,000 Leagues Under the Sea) — амерыканскі фантастычны фільм 1954 года рэжысёра Рычарда Флейшэра, зняты па матывах аднайменнага рамана пісьменніка Жуля Верна. Прызнаны адным з лепшых дасягненняў студыі Disney у жанры прыгодніцкага ігравога кіно і стымпанка[4]. Першы ігравы фільм студыі Walt Disney, зняты ў новым анамарфіраваным фармаце CinemaScope[5]. Стужка атрымала дзве прэміі Оскар за найлепшую працу мастака-пастаноўшчыка і найлепшыя візуальныя эфекты.
20 000 лье пад вадой | |
---|---|
20,000 Leagues Under the Sea | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d], фільм пра падлодкі[d], экранізацыя рамана[d] і драматычны фільм |
Рэжысёр | Рычард Флейшэр |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Walt Disney Pictures |
Працягласць | 127 хв.[1][3] |
Бюджэт | 5 млн $ |
Зборы | 17 440 000 $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1954 |
IMDb | ID 0046672 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сюжэт
правіцьНа календары 1868 год і ўвесь Сан-Францыска ўзрушаны паведамленнямі аб велізарнай пачвары, што плыве пад вадой і можа зжэрці любое судна, калі яно да яго наблізіцца. Многія плаванні адмененыя, і ўрад вымушаны паслаць ваенны карабель даследаваць і ачысціць мора ад «пачвар».
Карабель гэты быў затоплены невядомай «істотай», і толькі траім цудам атрымалася выратавацца: прафесійнаму гарпуністу, прафесару з Марскога музея ў Парыжы і яго памагатаму. Іх выцягваюць з вады на падводную лодку Капітана Нэма: вучонага, вынаходніка і радыкальнага змагара за мір. Ён топіць караблі з высакароднай мэтай скончыць войны на бязмежных водах сусветнага акіяна...
У ролях
правіць- Джэймс Мэйсан — капітан Нэма
- Пол Лукас — П’ер Аранакс
- Кірк Дуглас — Нэд Лэнд
- Петэр Лорэ — Кансель
- Роберт Дж. Уілкі — Старэйшы памагаты на «Наўтылусе»
- Тэд дэ Корсія — капітан Фарагут
- Карлтан Янг — Джон Говард
- Джозэф Кэрыган — Білі
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Maltin L. The Disney Films — Crown Publishing Group, 1984. — P. 119. — ISBN 978-0-517-55407-4
- ↑ а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б в г д Smith D. 20,000 Leagues Under the Sea (film) // Disney A to Z: The Official Encyclopedia — 1996.
- ↑ «What The Hell Is Steampunk?»
- ↑ The Wing CinemaScope (англ.). The American WideScreen Museum. Праверана 9 ліпеня 2022.
Спасылкі
правіць- 20 000 лье пад вадой (фільм, 1954) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)