25 сакавіка (часопіс)

(Пасля перасылкі з 25 сакавіка (1936))

«25 сакавіка» — часопіс студэнцкай моладзі Універсітэта Стэфана Баторыя. Выдаваўся ў 19361939 гг. у Вільні на беларускай мове. Выйшла 5 нумароў.

«25 сакавіка»
Тып часопіс
Заснавана 1936
Спыненне публікацый 1939
Мова беларуская
Галоўны офіс
Тыраж

Прытрымліваўся ідэйна-палітычнай праграмы групоўкі моладзі, якая імкнулася спалучыць ідэал суверэннай Беларусі з хрысціянствам і элементамі сацыялізму. Апублікаваў «Ідэйную дэкларацыю маладых адраджэнцаў», дзе выказваўся за кааператыўна-карпарацыйны ўклад як аснову дзяржаўнага ладу. Канчатковую мэту сваёй дзейнасці рэдакцыя бачыла ў садзейнічанні фарміраванню «новага тыпу беларуса, вольнага ад сервілізму і нацыянальнага дэкадансу, свядомага ідэалаў 25 сакавіка»[1]. У адпаведнасці з задачай «адрадзіць беларускае жыцце знутры і прыспасобіць народ да лепшай будучыні» часопіс прапагандаваў ідэю суверэннасці Беларусі (артыкулы: «Акт 25 сакавіка — вяршыня беларускай палітычнай думкі» С. Глякоўскага, «Беларускае народнае свята»), арыентаваў чытачоў у тагачасных палітычных плынях, выкрываў фашызм (артыкул «Расізм: Гітлераўскі светапогляд» В. Пануцэвіча), крытыкаваў практыку камуністычнага будаўніцтва (арт. «Пра стаханаўшчыну» В. Пануцэвіча), аддаваў увагу праблемам духоўнага жыцця народа і ролі народнай культуры ў сучаснасці (артыкулы М. Пецюкевіча), высвятленню рэлігійнага індыферэнтызму сярод моладзі (артыкулы А. Кумшы), пытанням маральна-этычнага характару (артыкулы: «Алкаголь — наш вораг» пад псеўд. Ст. з-над Немна, «Чалавек як жывёліна разумная, грамадская, рэлігійная» С. Глякоўскага). На старонках часопіса змешчаны гістарычныя эцюды «Каліноўскі — першы змагар за Беларусь», «Васемнаццатыя ўгодкі Слуцкага паўстання» (абодва пад крыптанімам «М»), «Забытая гадаўшчына» (пад крыптанімам «Ш», пра 350-годдзе (Статута ВКЛ 1588). У рубрыках «Вольная трыбуна» і «Хроніка» асвятляў дыскусійныя пытанні, падзеі ў культурным і грамадскім жыцці Заходняй Беларусі і Вільні.

Зноскі

  1. 25 сакавіка 1918 г. была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі

Літаратура правіць

  • Ліс, А. «25 сакавіка» / Арсень Ліс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 219. — ISBN 985-11-0041-2.

Спасылкі правіць

“25 Сакавіка” — выданьне маладых беларускіх патрыётаў(бел. (тар.)) // Беларускі Рэзыстанс. — 2015. — № 1 (16). — С. 46 — 63.