5-я Клятнянская партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

5-я Клятнянская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года на базе партызанскіх атрадаў «Бясстрашы», арганізаванага ў ліпені 1941 і «За Савецкую Беларусь», арганізаванага ў красавіку 1942 года. брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Арлоўскай вобласці РСФСР, Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў БССР. 29 верасня 1943 года брыгада (1488 партызан, 4 батальёны) злучылася з Чырвонай Арміяй.

5-я Клятнянская партызанская брыгада
Гады існавання 1943
Краіна
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 1488 партызан (29.9.1943)
Дыслакацыя Арлоўская вобласць, Касцюковіцкі і Хоцімскі раёны БССР
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры А. М. Яромін

Склад правіць

  • 1-ы батальён;
  • 2-і батальён;
  • 3-і батальён;
  • 4-ы батальён.

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

  • А. М. Яромін.

Камісары правіць

  • С. І. Сядоў;
  • П. С. Кляцко.

Начальнік штаба правіць

  • М. Г. Мураўеў.

Гісторыя правіць

У лютым — ліпені 1943 года партызаны правялі больш за 100 баёў. 18 лістапада 1942 года разграмілі чыгуначную станцыю Журбін. У студзені 1943 вялі баі з карнікамі за выхад з блакады. У красавіку разбілі ахову маста цераз раку Сураў на дарозе ХоцімскКасцюковічы. У жніўні і верасні 1943 года на чыгуначным участку Камунары — Журбін — Сураж падарвалі больш за 1,5 тысячы рэек. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі супраць нямецкіх груп на дарозе ЧэрыкаўКраснаполле.

Зноскі

Літаратура правіць