Alisma praecox — від раслін сямейства шальнікавыя (Alismataceae), магчыма эндэмік Беларусі.
Наземная расліна, 7-25 (30) см вышынёй, з невялікім клубнепадобным патаўшчэннем сцябла. Лісце дасягае паловы кветканоснага сцябла, падоўжана-ланцэтнае, з доўга-завостранай або злёгку прытупленай верхавінай і паступова звужанае ў хвосцік. Ліставая пласцінка 2-4 см даўжынёй, 0.4-0.8 см шырынёй, хвосцік 2.5-3 (4) см даўжынёй. У астатнім від вельмі падобны на Alisma gramineum. Цвіце ў чэрвені-пачатку ліпеня[3].
Магчыма эндэмік Беларусі. Расце пераважна ў паўднёва-ўсходняй частцы рэспублікі ў пойме ракі Прыпяць. Засяляе берагі старых вадаёмаў, радзей сырыя месцы з пяшчаным аглееным грунтам[3].
Кармавая расліна, асабліва для птушак. Меданосная і дэкаратыўная расліна[3].
Зноскі