«Amar Pelos Dois»  — пераможная песня Салвадора Сабрала дзеля Еўрабачання 2017 у Кіеве, Украіна[1]. Таксама атрымала Прэмію Марсэля Безансона.

«Amar Pelos Dois»
Сінгл выканаўцы Салвадор Сабрал
Выпушчаны 2017
Мова партугальская мова
Фармат лічбавае распаўсюджванне[d] і CD single[d]
Жанр джаз і традыцыйная поп-музыка[d]
Кампазітар
Працягласць 3 хв. 05 с.
Прадзюсар
Аўтар песні Луіза Сабрал

Назва перакладаецца як «Любіць за дваіх»[2], песня напісана на партугальскай мове. Спявак звяртаецца да сваёй колішняй каханай. Ён кажа, што жыве толькі з-за кахання да яе, і што да яе ён не жыў, а толькі існаваў. Ён просіць яе пачуць яго малітвы, вярнуцца і зноў палюбіць яго. У канцы песні ён абвяшчае, што, калі яна не вярнецца, то яго сэрца здолее «любіць за дваіх».

Спіс кампазіцыйПравіць

Лічбавая загрузка[3]
Назва Працягласць
1. «Amar pelos Dois» 3:05
CD сінгл
Назва Працягласць
1. «Amar pelos Dois»  
2. «Amar pelos Dois» (інструментальная версія)  

СпасылкіПравіць

  Вонкавыя відэафайлы
  выступ на Еўрабачанні

Зноскі

  1. 24tv.ua. Євробачення 2017: список всіх учасників - Телеканал новин 24. Телеканал новин 24. Праверана 6 мая 2017.
  2. zviazda.by
  3. Amar pelos Dois - Single. Праверана 10 March 2017.