Artemia salina — від шчэлепаногіх ракападобных.

Artemia salina
Artemia salina 5.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Artemia salina Linnaeus, 1758

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  83691
NCBI  85549
EOL  1020243

АпісаннеПравіць

Цела паўпразрыстае, адносна шырокае, з 11 пар ног. Памеры могуць дасягаць 1,5 см. Лістападобныя канеч­насці вы­конваюць функ­цыі ды­ха­ння і пад­го­ну ежы. Ан­тэны ў сам­ца ператвораны ў хапальныя ор­га­ны і слу­жаць для ўтрымання сам­кі ў час спа­рва­ння.

ПашырэннеПравіць

Рачок жыве ў марскіх ліманах і плыткіх салёных азёрах стэпавай і паўпустыннай зон Еўразіі, дзе можа дасягаць даволі высокай колькасці. Раней Artemia salina лічылася касмапалітам, аднак храмасомны аналіз выявіў комплекс больш чым з шасці відаў[1].

Асаблівасці біялогііПравіць

У залежнасці ад салёнасці вады рачкі, што жывуць у розных вадаёмах, адрозніваюцца знешнім выглядам. Чым вышэйшая канцэнтрацыя солей у вадзе, тым менш выражаны ў іх прыдаткі ў задняй частцы цела. Таксама ўзровень салёнасці ўплывае на суадносіны даўжынь груднога і брушнога аддзелаў цела і ступень развіцця антэн.

Кормяцца мікраскапічнымі водарасцямі. Пры недахопе водарасцей рачкі каламуцяць донны асадак і адфільтроўваюць з яго бактэрый.

Акрамя палавога размнажэння для іх характэрны таксама і партэнагенез.

ВыкарыстаннеПравіць

Лёгка разводзіцца ў акварыумах, выкарыстоўваецца як корм для дэкаратыўных і прамысловых відаў рыб.

Зноскі

  1. Круглова О. Ю. Класс Crustacea — Ракообразные: метод. рекомендации. В 2 ч. Ч. 1. Низшие ракообразные — Мн.: БГУ, 2014. — С 9.

ЛітаратураПравіць

  • Жизнь животных. — 2-е изд. — М.: Просвещение, 1988. — Т.2. — 447 с.

СпасылкіПравіць