Astronomia

сінгл Tony Igy 2010 года

«Astronomia» — песня расійскага EDM-музыканта Tony Igy, выпушчаная ў 2010 годзе.

«Astronomia»
Сінгл выканаўцы Tony Igy
Выпушчаны 13 сакавіка 2010
Фармат
Жанр EDM
Кампазітар
Працягласць 5:58
Лэйбл Sony Music Entertainment
Tony Igy, храналогія сінглаў
«Astronomia»
(2010)
«Pentagramma»
(2012)
Відэакліп
 «Tony Igy - Astronomia»
«Astronomia 2014»
Сінгл выканаўцы «Vicetone» і Tony Igy
з альбома «Elements»
Выпушчаны 9 ліпеня 2014
Фармат
Жанр
Кампазітар
Працягласць 3:18
Лэйбл Sony Music
«Vicetone», храналогія сінглаў
«Ensemble»
(2014)
«Astronomia 2014»
(2014)
«Heat»
(2014)

Гісторыя правіць

Песня «Astronomia» была выпушчаная 13 сакавіка 2010 года[1].

9 ліпеня 2014 года нідэрландскі дуэт прадзюсараў і дыджэяў «Vicetone» апублікаваў на YouTube рэмікс на трэк, затым выдаўшы сінгл на патокавых платформах у верасні 2016 года[2].

Афіцыйны відэакліп быў загружаны на YouTube 21 снежня 2015 года[1]. У ім чалавек, замаскіраваны пад іншапланецяніна, выкрадае дзіцёнка.

У лютым 2020 года рэмікс «Vicetone» пачаў набіраць папулярнасць дзякуючы інтэрнэт-мемам з танцуючымі насільшчыкамі грабоў. Распаўсюджваемыя галоўным чынам у TikTok, відэа складаліся з фрагментаў, дзе ў першай частцы паказаны людзі, якія атрымліваюць траўмы, пасля чаго паказаны насільшчыкі грабоў з Ганы, якія танчаць падчас цырымоніі пахавання ў адпаведнасці з мясцовай традыцыяй[1][2][3]. Дзякуючы такой папулярнасці сінгл трапіў у чарты некаторых краін, такіх як Германія і Італія.

Распаўсюджанне мема і песні адбылося падчас пандэміі COVID-19. Гэта выклікала спрэчкі аб тым, што відэа з насільшчыкамі грабоў былі «абсалютна неадэкватнымі» падчас сітуацыі з каранавірусам[4].

Чарты правіць

Тыднёвыя чарты правіць

Чарт (2020) Найвышэйшая
пазіцыя
  Ultratip Flanders[5] 4
  Ultratip Wallonia[6] 25
  SNEP[7] 112
  Media Control AG[8] 74
  FIMI[9] 46
  Japan Hot 100[10] 49
  PROMUSICAE[11] 61
  Sverigetopplistan[12] 91
  Media Control AG[13] 36

Гадавыя чарты правіць

Чарт (2020) Пазіцыя
  Венгрыя (Single Top 40)[14] 57
  ЗША Hot Dance/Electronic Songs (Billboard)[15] 43

Крыніцы правіць

  1. а б в Astronomia. Know Your Meme. Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2020. Праверана 27 мая 2020.
  2. а б Mauro Abbate. La storia di Astronomia, il brano diventato virale grazie al meme di un funerale (італ.). Gogo Magazine (27 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 27 мая 2020.
  3. Alessandro Mezzolla. La storia del meme Ghanaians dancing with a coffin (італ.). DrCommodore. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 27 мая 2020.
  4. The 'Dancing Pallbearers' Meme Is a Danse Macabre for the Time of COVID (англ.). Hyperallergic (23 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2020. Праверана 27 мая 2020.
  5. Ultratop.be — Vicetone & Tony Igy — Astronomia (гал.). Ultratip. ULTRATOP & Hung Medien / hitparade.ch.
  6. Ultratop.be — Vicetone & Tony Igy — Astronomia (фр.). Ultratip. ULTRATOP & Hung Medien / hitparade.ch.
  7. Lescharts.com — Vicetone & Tony Igy — Astronomia (фр.). French Singles Chart. Hung Medien.
  8. Musicline.de — Chartverfolgung — Vicetone & Tony Igy — Astronomia (ням.). Media Control Charts. PhonoNet GmbH.
  9. Italiancharts.com — Vicetone & Tony Igy — Astronomia (італ.). Italian Singles Chart. Hung Medien.
  10. ERROR: Billboard chart was invoked without providing an artist id. Artist id is a mandatory field for this call.Vicetone Album & Song Chart History Japan Hot 100, Vicetone. Prometheus Global Media.
  11. Spanishcharts.com — Vicetone & Tony Igy — Astronomia Canciones Top 50. Hung Medien.
  12. Swedishcharts.com — Vicetone & Tony Igy — Astronomia. Singles Top 60. Hung Medien.
  13. Vicetone & Tony Igy — Astronomia swisscharts.com. Swiss Singles Chart. Hung Medien.
  14. Single Top 100 - eladási darabszám alapján - 2020. Mahasz. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2021. Праверана 27 лютага 2021.
  15. Hot Dance/Electronic Songs – Year-End 2020. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 28 снежня 2020.