BNP Paribas Open 2016
BNP Paribas Open 2016 (таксама вядомы як «Індыян Уэлс Мастэрс 2016» (англ.: «Indian Wells Masters 2016»)) — прафесійны турнір па тэнісе, які праходзіў з 7 па 20 сакавіка 2016 года ў «Indian Wells Tennis Garden», у Індыян Уэлсе, Каліфорнія, ЗША. Турнір, які быў заснаваны ў 1974 годзе, стаў 41-м розыгрышам сярод мужчын і 28-м сярод жанчын, а таксама ўваходзіў у Сусветны тур ATP Мастэрс 1000 і быў адным з Прэм'ер-турніраў WTA.
BNP Paribas Open 2016
| |
Тэрміны: | 7 — 20 сакавіка 2016 |
---|---|
Месца: | «Indian Wells Tennis Garden» |
Горад: | Індыян Уэлс |
Краіна: | ЗША |
Пакрыццё: | Хард |
Фармат: | ATP Мастэрс 1000 Прэм'ер-турнір WTA |
Агульны прызавы фонд: | $7,107,445 (ATP) $6,844,139 (WTA) |
Пераможцы | |
Мужчынскі адзіночны разрад | |
Пераможца: | Новак Джокавіч |
Фіналіст: | Мілаш Раоніч |
Лік: | 6:2, 6:0 |
Жаночы адзіночны разрад | |
Пераможца: | Вікторыя Азаранка |
Фіналістка: | Серэна Уільямс |
Лік: | 6:4, 6:4 |
Мужчынскі парны разрад | |
Пераможцы: | П'ер-Юг Эрбер / Нікаля Маю |
Фіналісты: | Вашэк Паспішыл / Джэк Сок |
Лік: | 6:3, 7:6(7:5) |
Жаночы парны разрад | |
Пераможцы: | Бэтані Матэк-Сандс / Како Вандэвеге |
Фіналісткі: | Юлія Гёргес / Караліна Плішкава |
Лік: | 4:6, 6:4, [10:6] |
←2015 ● BNP Paribas Open ● 2017→ |