Караліна Плішкава

чэшская тэнісістка

Караліна Плішкава (афіцыйна пасля замужжа — Грдлічкава, чэшск.: Karolína Plíšková; чэшск.: Hrdličková; нар. 21 сакавіка 1992(1992-03-21)[1][2][…], Лоўні[d], Чэхаславакія[1][2]) — чэшская прафесійная тэнісістка, былая першая ракетка свету ў адзіночным разрадзе[4]; фіналістка двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2016, Уімблдан-2021); пераможца 21 турніру WTA (з іх 16 у адзіночным разрадзе); трохразовая ўладальніца Кубка Федэрацыі (2015—2016, 2018) у складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі; пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2010).

Тэніс
Караліна Плішкава
Нарадзілася 21 сакавіка 1992(1992-03-21)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Монтэ-Карла, Манака
Рост 186 см
Вага 72 кг
Прафесійная кар’ера 2009 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двуручны
Трэнер(ы) Чэхія Леаш Фрыдль
Прызавыя грошы 25 042 076 $
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 627–359[1]
Тытулы 16 WTA, 10 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (17 ліпеня 2017)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/2 фіналу (2019)
Францыя 1/2 фіналу (2017)
Уімблдан фінал (2021)
ЗША фінал (2016)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 184–146[1]
Тытулы 5 WTA, 6 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 11 (31 кастрычніка 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/2 фіналу (2016)
Францыя 1/4 фіналу (2021)
Уімблдан 1/2 фіналу (2016)
ЗША 3-і раўнд (2016)
karolina-pliskova.com (чэшск.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 14 лістапада 2022 года

Агульная інфармацыя правіць

Караліна — адна з дзвюх дачок Радэка Плішка і Марціны Плішкавай; яе сястру-блізніцу завуць Крысціна.

Абедзве сястры прафесійна гуляюць у тэніс, Караліна ўпершыню прыйшла на корт у чатыры гады. Цяпер чэшка трэніруецца ў адным з пражскіх тэнісных клубаў.

Спартыўная кар’ера правіць

Пачатак кар’еры правіць

 
Караліна і Крысціна Плішкавы ў 2012 годзе

У маі 2007 года ва ўзросце 15 гадоў Караліна дэбютавала ў WTA-туры, згуляўшы на хатнім для сябе турніры ў Празе. У красавіку 2008 года яна здабыла першую перамогу на турніры ITF. У канцы таго ж месяца Плішкава ізноў згуляла на турніры ў Празе і змагла абыйграць Алісію Молік і Каю Канэпі, дайшоўшы да чвэрцьфіналу, дзе яна прайграла Вікторыі Азаранка. За 2009 год чэшская тэнісістка змагла выйграць два тытулы на 25-тысячніках ITF. У студзені 2010 года выйграла адзіночныя юніёрскія спаборніцтвы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У тым сезоне яна змагла выйграць яшчэ адзін 25-тысячнік ITF і адзін турнір з прызавым фондам 50 000 долараў. У 2011 годзе яна перамагла на двух 25-тысячніках у адзіночным і двух у парным разрадзе сумесна з сястрой-блізніцай Крысцінай. Таксама чэшкі ў жніўні таго года змаглі выйграць парны трафей на 100-тысячніку ў Ванкуверы.

За 2012 год Плішкава выйграла два адзіночных і тры парных 25-тысячнікі ITF. У маі таго года яна ўпершыню згуляла ў асноўнай сетцы турніру серыі Вялікага шлема, прайшоўшы кваліфікацыйны адбор Адкрытага чэмпіянату Францыі. У першым раўндзе 20-гадовай чэшцы дасталася ў суперніцы восьмая ракетка свету на той момант Марыён Барталі. Больш знакамітая францужанка выйграла з лікам 6-3, 6-3. Таксама праз тры раўнды кваліфікацыі Караліна прабілася на Уімблданскі турнір, дзе ў першым раўндзе саступіла Слоан Стывенс.

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2013 года Караліна выбыла ў першым жа раўндзе. На пачатку сакавіка чэшка змагла выйграць першы тытул WTA. Адбылося гэта на турніры ў Куала-Лумпуры, дзе ў фінале яна абыйграла Бетані Матэк-Сандс 1-6, 7-5, 6-3. Пасля гэтага поспеху Плішкава ўвайшла ў топ-100 сусветнай жаночай класіфікацыі. У красавіку на турніры ў Катавіцах яна дайшла да 1/4 фіналу. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі прайграла ў першым раўндзе, а на Уімблданскім турніры на старце перайграла 16-ю ў свеце Надзею Пятрову і прайшла ў стадыю другога раўнда. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША Плішкава ізноў прайграла ў першым раўндзе. У верасні яна выйграла 50-тысячнік ITF у Кітаі, а ў кастрычніку ў пары з сястрой Крысцінай выйграла турнір WTA ў Лінцы.

2014—2015 (перамога ў Кубку Федэрацыі і дэбют у топ-10) правіць

 
Караліна на Адкрытым чэмпіянаце Францыі 2015 года

На Аўстралійскім чэмпіянаце 2014 года Плішкава выйшла ў другі раўнд. Пасля яго трапіла ў фінал на турніры ў Патаі, але саступіла ў барацьбе за тытул Кацярыне Макаравай 3-6, 6-7(7). У красавіку яна выходзіць у чвэрцьфінал у Мантэрэі і паўфінал у Куала-Лумпуры. У маі Караліна выйшла ў яшчэ адзін чвэрцьфінал у Празе, а на турніры ў Нюрнбергу змагла выйсці ў фінал і абыйграць у чвэрцьфінале тэнісістку з топ-10 — Анжаліку Кербер (7-6(5), 6-4). У фінале яна саступіла прадстаўніцы Канады Эжэні Бушар. У парным розыгрышы турніру ў Нюрнбергу яна выйграла галоўны прыз, выступаючы ў альянсе з Міхаэлай Крайчак. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі чэшка ў другім раўндзе прайграла № 3 у свеце Агнешцы Радваньскай. На Уімблданскім турніры на той жа стадыі яна саступіла Сабіне Лісіцкі.

У ліпені 2014 года на турніры ў Бадгастайне яна выйшла ў чвэрцьфінал, а ў парных спаборніцтвах у дуэце з сястрой Крысцінай заваявала галоўны трафей. Праз тыдзень на турніры ў Стамбуле яна ізноў прайшла ў 1/4 фіналу. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША ў матчы другога раўнда Караліне ўдалося перайграць 9-ю ракетку свету Ану Іванавіч і ўпершыню прайсці ў трэці раўнд турніру Вялікага шлема. У верасні на турніры ў Ганконгу Плішкава дайшла да абодвух фіналаў. У адзіночным разрадзе яна саступіла ў вырашальным матчы першай сеянай на турніры Сабіне Лісіцкі, а ў парным сумесна з сястрой змагла заваяваць тытул. Праз тыдзень ёй пакарыўся галоўны трафей турніру ў Сеуле. У фінале была пераможана Варвара Лепчанка з лікам 6-3, 6-7(5), 6-2. Яшчэ адзін тытул яна выйграла ў лістападзе, абыйграўшы ў фінале турніру ў Лінцы Камілу Джорджы. Па выніках 2014 года яна заняла 24-е месца ў сусветным рэйтынгу.

У студзені 2015 года Плішкава выйшла ў фінал турніру ў Сіднеі, абыйграўшы сярод іншых 9-ю ракетку свету Анжаліку Кербер. У вырашальным матчы яна саступіла суайчынніцы Петры Квітавай на двух тай-брэйках. На Аўстралійскім чэмпіянаце Караліна ўпершыню трапіла ў трэці раўнд, дзе прайграла расіянцы Кацярыне Макаравай. У лютым Плішкава згуляла першыя матчы за зборную Чэхіі ў розыгрышы Кубка Федэрацыі. У тым жа месяцы яна выйшла ў 1/2 фіналу турніру ў Антверпене, а затым упершыню ў кар’еры дайшла да фіналу на турніры серыі Прэм’ер 5. Адбылося гэта ў Дубаі, дзе для дасягнення поспеху яна абыйграла Анастасію Паўлючэнкаву, Барбару Стрыцаву, Ану Іванавіч, Луцыю Шафаржаву і Гарбінье Мугурусу. У выніковым матчы таго турніру ёй супрацьстаяла першы нумар пасеву Сімона Халеп, якая змагла абыйграць Плішкаву 6-4, 7-6(4). Лютаўскія вынікі дазволілі чэшцы трапіць у топ-20 жаночай класіфікацыі. На сакавіцкіх супертурнірах у Індыян-Уэлсе і Маямі яна выйшла ў чацвёрты раўнд і чвэрцьфінал. У першых лічбах мая, абыйграўшы суайчынніцу Луцыю Градэцкую 4-6, 7-5, 6-3 у фінале турніру ў Празе, Плішкава заваявала чацвёрты ў сваёй кар’еры адзіночны тытул WTA.

На Ралан Гарос 2015 года ў другім раўндзе Караліна нечакана прайграла 100-й у свеце Крысціне-Андрэе Міту. У чэрвені на травяным турніры ў Бірмінгеме яна выйшла ў фінал, абыйграўшы на шляху да яго 9-ю ў свеце Карлу Суарэс Навара (у 1/4 фіналу). У барацьбе за галоўны прыз яна прайграла яшчэ адной прадстаўніцы топ-10 Анжаліцы Кербер. На галоўным турніры сезона на траве — Уімблдане Плішкава ў другім раўндзе прайграла Како Вандэвегэ. Перайшоўшы ў жніўні на хард, чэшка выйшла ў фінал турніру ў Стэнфардзе, але ізноў прайграла ў вырашальным матчы Анжаліцы Кербер. Нягледзячы на паражэнне, Плішкава, дзякуючы набраным рэйтынгавым ачкам, упершыню ў кар’еры трапіла ў першую дзясятку, заняўшы 8-е месца. Напярэдадні Адкрытага чэмпіянату ЗША выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Нью-Хейвене. На апошнім у сезоне турніры Вялікага шлема Караліна ўжо ў першым раўндзе прайграла тэнісістцы з другой сотні — Ганне Тацішвілі.

У верасні 2015 года, спачатку ў Токіа, а затым ва Ухані, Плішкава выходзіць у чвэрцьфінал. У кастрычніку на турніры ў Цяньцзіні яна праходзіць у паўфінал. У канцоўцы сезона ёй удаецца выйсці ў фінал турніру Трафей эліты WTA, дзе Плішкава саступіла Вінус Уільямс, а затым унесці значны ўнёсак у агульную перамогу зборнай Чэхіі над Расіяй у розыгрышы Кубка Федэрацыі. Караліна змагла выйграць адну з дзвюх адзіночных сустрэчаў, а сумесна са Стрыцавай перамагла яшчэ і ў парнай, і такім чынам фінал завяршыўся агульнай перамогай чэшскіх тэнісістак з лікам 3-2. Паспяховы для сябе сезон Плішкава завяршыла ў адным кроку ад першай дзясяткі, заняўшы 11-ю пазіцыю ў рэйтынгу.

2016—2017 (фінал у ЗША і № 1 у свеце) правіць

 
Плішкава на Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2016 года

У студзені 2016 года Плішкава выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Сіднеі. На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі-2016 яна прайшла ў трэці раўнд, дзе прайграла другі год запар Кацярыне Макаравай. У парным розыгрышы яна змагла ўпершыню выйсці ў паўфінал турніру Вялікага шлема, выступіўшы ў дуэце з Юліяй Гёргес. У лютым Караліна дапамагла зборнай Чэхіі абыйграць у 1/4 фіналу Кубка Федэрацыі каманду Румыніі. Плішкава выйграла ўсе свае матчы (два ў адзіночках і адзін у парах), абыйграўшы, у тым ліку, № 3 у свеце Сімону Халеп.

У сакавіку на турніры вышэйшай катэгорыі Прэм’ер у Індыян-Уэлсе Караліна выйшла ў паўфінал, дзе прайграла Вікторыі Азаранка. У парным розыгрышы яна здолела дайсці да фіналу ў альянсе з Юліяй Гёргес. У красавіку Плішкава паўдзельнічала ў перамозе Чэхіі над Швейцарыяй у паўфінале Кубка Федэрацыі. Перайшоўшы на грунт, яна выйшла ў 1/4 фіналу ў Штутгарце, а затым у 1/2 фіналу ў Празе.

У чэрвені на травяным турніры ў Нотынгеме чэшская тэнісістка заваявала свой пяты адзіночны тытул у асноўным туры. У фінале яна перайграла амерыканку Алісан Рыск — 7-6(8), 7-5. На наступным турніры ў Бірмінгеме Караліна таксама ўзяла пяты тытул WTA, але ўжо ў парным разрадзе, раздзяліўшы свой поспех з Барбарай Стрыцавай. Перад Уімблданам яна змагла згуляць яшчэ ў адзіночным фінале ў Істбарне, дзе прайграла Дамініцы Цыбулкавай — 5-7, 3-6. На Уімблданскім турніры яна лепш за ўсё згуляла ў парах, дайграўшы да паўфіналу ў альянсе з Гёргес (у адзіночках выбыла ў другім раўндзе).

У жніўні Плішкава набрала добрую форму і выдала серыю з 10 перамог запар. Яна змагла стаць пераможцай турніру серыі Прэм’ер 5 у Цынцынаці. На шляху да тытула Караліна абыйграла адразу трох прадстаўніц топ-10: у 1/4 фіналу Святлану Кузняцову, у 1/2 фіналу Гарбінью Мугурусу, а ў фінале з лікам 6-3, 6-1 другую ракетку свету Анжаліку Кербер. Далей было выдатнае выступленне на Адкрытым чэмпіянаце ЗША. Плішкава змагла выйсці ў свой першы фінал на Вялікім шлеме, абыйграўшы для гэтага ў паўфінале лідарку сусветнага рэйтынгу Серэну Уільямс. У фінале яна не здолела дабіцца перамогі над Анжалікай Кербер. Плішкава стала першай чэшскай тэнісісткай у фінале адзіночных спаборніцтваў у ЗША з 1993 года. Гэты рэзультат дазволіў Караліне падняцца на 6-ю пазіцыю сусветнага рэйтынгу.


Восенню рэзультаты Плішкавай былі больш сціплымі, найлепшым дасягненнем на шляху да Выніковага турніру стаў выхад у трэці раўнд на Прэм’ер-турніры ў Пекіне, дзе Караліна прайграла брытанцы Яхане Конце. Напрыканцы кастрычніка яна прыняла ўдзел у Выніковым турніры WTA ў Сінгапуры. На групавым этапе — два паражэнні (ад Кузняцовай і Радваньскай) і адна перамога над Гарбінье Мугурусай (6-2, 6-7, 7-5). Такім чынам Караліна не прайшла ў паўфінал. Па выніках сезона яна заняла 6-е месца рэйтынгу, а ў парным рэйтынгу дасягнула найвышэйшай для сябе 11-й пазіцыі. У самым канцы сезона Плішкава згуляла ў фінале Кубка Федэрацыі супраць зборнай Францыі. На грунце яна перамагла Крысціну Младэнавіч у зацяжным і цяжкім матчы (6-3, 4-6, 16-14) і прайграла Каралін Гарсіі ў трох сэтах. У вырашальнай парнай сустрэчы ў дуэце са Стрыцавай яна змагла перайграць гэтых жа суперніц у іншай пары з лікам 7-5, 7-5, што дазволіла Чэхіі стаць уладальніцай Кубка ў 10-ы раз і 3-і раз запар.

Сезон 2017 года Караліна Плішкава пачала надзвычай паспяхова. На 19 лютага ў яе было 15 перамог пры адным паражэнні. На першым для сябе турніры ў Брысбене яна заваявала галоўны прыз, на шляху абыйграўшы такіх моцных суперніц як Эліна Світоліна, Раберта Вінчы і Юлія Пуцінцава. Плішкава заваявала тытул, упэўнена абыйграўшы ў фінале Алізэ Карнэ з Францыі — 6-0, 6-3. На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі яна ўпершыню дайшла да 1/4 фіналу, абыйграўшы ў тым ліку Алену Астапенка і Дар’ю Гаўрылаву. У барацьбе за паўфінал харватка Мір’яна Лучыч-Бароні нанесла паражэнне чэшцы — 4-6, 6-3, 4-6. Поспехі Караліны ў студзені паднялі яе ў рэйтынгу WTA з шостага да трэцяга месца, на той момант яна саступала толькі Серэне Уільямс і Анжаліцы Кербер.

У лютым пасля выступлення ў Аўстраліі Караліна дапамагла зборнай Чэхіі супраць зборнай Іспаніі ў 1/4 Кубка Федэрацыі — две перамогі і абедзве ў двух сэтах, уключаючы перамогу над Гарбінье Мугурусай — 6-2, 6-2. Пераможная серыя Плішкавай працягнулася на Прэм’ер-турніры ў Досе. Плішкава выйшла ў фінал, перамогшы на шляху трох тэнісістак, уключаючы Гарсію з Францыі і № 3 у свеце Цыбулкаву (славачку — у трох сэтах). У фінале чэшка перамагла Караліну Вазняцкі з Даніі, якой раней тры разы прайграла. Лік — 6-3, 6-4. Гэта быў восьмы тытул WTA ў кар’еры Караліны і ўжо другі прэм’ер-тытул за паўтары месяцы ў 2017 годзе. Караліна да канца лютага заняла другое месца ў Чэмпіёнскай гонцы WTA за 2017 год, пацясніўшы на трэцяе месца Вінус Уільямс са ЗША і саступаючы толькі Серэне Уільямс.

У сакавіку Плішкава добра згуляла на супер-турніры ў Індыян-Уэлсе, прайшоўшы ў паўфінал. На шляху яна здабыла чатыры перамогі, у тым ліку — над чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра Монікай Пуіг і іспанкай Гарбінье Мугурусай. Расіянка Святлана Кузняцова ў 1/2 фінала перамагла чэшку ў двух тай-брэйках 6-7(5), 6-7(2). На наступным турніры вышэйшай катэгорыі ў Маямі Плішкава таксама змагла выйсці ў паўфінал. Былі пераможаны Мэдысан Брэнгл, Юлія Пуцінцава, Барбара Стрыцава і Мір’яна Лючыч-Бароні. Караліна Вазняцкі з Даніі спыніла пераможную серыю Плішкавай у 1/2 фіналу.

Грунтовую частку сезона Плішкава пачала з чвэрцьфіналу ў Штутгарце. На 1 мая яна працягнула лідзіраваць у Чэмпіёнскай гонцы WTA, апярэджваючы Вазняцкі і брытанку Кантуі, займаючы 3-е месца ў агульным рэйтынгу. У маі яна ізноў дасягнула чвэрцьфіналу на турніры серыі Прэм’ер 5 у Рыме. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі Караліна ўпершыню змагла прайсці ў паўфінал, у якім не змагла саўладаць з Халеп. У чэрвені яна выйграла турнір на траве ў Істбарне, абыйграўшы двух тэнісістак з топ-10 (у 1/4 фіналу Святлану Кузняцову і ў фінале Караліну Вазняцкі). Пасля трыумфу ў Істбарне 3 ліпеня Караліна Плішкава павярнула сябе лідарства ў Чэмпіёнскай гонцы-2017. На Уімблдане чэшка выступіла няўдала, выбыўшы ў другім раўндзе, аднак страты рэйтынгавых ачкоў у канкурэнтак дазволілі Плішкавай упершыню стаць першай ракеткай свету. Яна стала першай тэнісісткай, што выступае пад сцягам Чэхіі (Марціна Наўрацілава, якая родам з Чэхаславакіі, узначаліла рэйтынг у 1978 годзе, выступаючы пад сцягам ЗША). Таксама яна стала шостай з 23-х першых ракетак свету на той момант, хто падняўся на першую пазіцыю, не маючы перамог на турнірах Вялікага шлема.

У рангу першай ракеткі свету Плішкава змагла выйсці ў чвэрцьфінал у Таронта, паўфінал у Цынцынаці і чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША. Пасля выступлення ў Нью-Ёрку яна саступіла першае месца рэйтынгу, прабыўшы на вяршыні 8 тыдняў. Восенню чэшская тэнісістка дасягнула чвэрцьфіналаў у Токіа і Ухані. На Выніковым турніры яна змагла выйсці ў паўфінал, выйграўшы два з трох матчаў у сваёй групе. Аднак у вырашальным матчы Караліна прайграла Вазняцкі. Па выніках сезона 2017 года яна заняла 4-е месца рэйтынгу.

2018—2020 (паўфінал у Аўстраліі і тытул у Рыме) правіць

Сезон 2018 года Плішкава пачала з выхаду ў паўфінал у Брысбене, у якім прайграла Эліне Світолінай. На першым у годзе турніры Вялікага шлема Караліна ізноў, як і ў 2017 годзе, дайшла да чвэрцьфіналу, дзе саступіла Сімоне Халеп з Румыніі. Гэта паўтарэнне найлепшага рэзультату на кортах Мельбурна. У сярэдзіне лютага на турніры ў Дубаі чэшская спартсменка здолела дайсці да чвэрцьфіналу.

У сакавіку на буйным турніры ў Індыян-Уэлсе Плішкава выйшла ў чвэрцьфінал, у якім прайграла Наомі Осацы. На наступным падобным турніры ў Маямі яна таксама выйшла ў 1/4 фіналу, дзе саступіла ўжо Вікторыі Азаранка. У красавіку, абыйграўшы Анжаліку Кербер, яна дапамагла Чэхіі выйсці ў фінал Кубка Федэрацыі. Затым Плішкава выйграла першы ў сезоне турнір, абыйграўшы ў фінале ў Штутгарце амерыканку Како Вандэвегэ — 7-6(2), 6-4. У маі на турніры вышэйшай катэгорыі Прэм’ер у Мадрыдзе Плішкава абыйграла ў трэцім раўндзе Слоан Стывенс (№ 9 у свеце), а затым у чвэрцьфінале выбіла першую ракетку свету Сімону Халеп — 6-4, 6-3, прайшоўшы ў паўфінал. На Ралан Гарос яна прайграла ў трэцім раўндзе.

У чэрвені Плішкава выйшла ў чвэрцьфінал у Істбарне, а на Уімблданскім турніры ўпершыню згуляла на стадыі чацвёртага раўнда. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША яна дайшла да чвэрцьфіналу, прайграўшы ў ім Серэне Уільямс. У верасні Караліна змагла ўзяць другі тытул у сезоне, стаўшы пераможцай турніру ў Токіа. У вырашальным матчы яна змагла перайграць № 7 у свеце Наомі Осаку з лікам 6-4, 6-4. У кастрычніку Плішкава згуляла ў фінале турніру Цяньцзіні, у якім упусціла перамогу, прайграўшы Каралін Гарсіі — 6-7(7), 3-6. Трапіўшы па выніках сезона на Выніковы турнір, Плішкава ў сваёй групе абыйграла Вазняцкі і Квітаву і выйшла ў паўфінал з другога месца ў групе, прапусціўшы на першае Світоліну. У 1/2 фіналу чэшка не справілася з амерыканкай Слоан Стывенс. Выніковай пазіцыяй у рэйтынгу 2018 года стала 8-е месца.

На першым студзеньскім тыдні сезона 2019 года Плішкава здолела заваяваць трафей у Брысбене, дзе ўжо перамагала ў 2017 годзе. У вырашальным матчы, у трох сэтах, яна абыйграла ўкраінскую тэнісістку Лесю Цурэнка. 23 студзеня ў чвэрцьфінале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Караліна Плішкава абыйграла Серэну Уільямс, адыграўшыся з ліку 1:5 ў вырашальным сэце пры тым, што суперніца мела 4 матчболы[5]. Ужо на наступны дзень у паўфінале Караліна саступіла японскай тэнісістцы Наомі Осацы. Гэта быў першы паўфінал чэшкі на турніры Вялікага шлема ў Аўстраліі і пасля турніру яна змагла вярнуцца ў топ-5 жаночага рэйтынгу. У лютым на турніры ў Дубаі яна дайграла да чвэрцьфіналу, дзе прайграла Се Шувэй. У сакавіку на прэстыжным турніры ў Індыян-Уэлсе яна таксама дайшла да чвэрцьфіналу, дзе саступіла швейцарцы Беліндзе Бенчыч. Наступны турнір вышэйшай катэгорыі Прэм’ер у Маямі прынёс Караліне выхад у фінал, у які яна трапіла пасля выйгрышу ў паўфінале ў трэцяй ракеткі свету Сімоны Халеп (7-5, 6-1). У фінале 30 сакавіка яна згуляла супраць аўстралійкі Эшлі Барці, але прайграла ёй з лікам 6-7(1), 3-6.

Галоўным дасягненнем у грунтовай частцы сезона стала перамога Плішкавай на турніры серыі Прэм’ер 5 у Рыме. Яна змагла цудоўна выступіць на турніры, здабыўшы пяць перамог і абыйграўшы ў фінале брытанку Яхану Конту — 6-3, 6-4. Перамога ў Рыме прынесла Плішкавай выдатны ўзлёт у рэйтынгу. З сёмага месца яна зараз паднялася на другое месца ў свеце, але пасля трэцяга раўнда на Ралан Гарос апусцілася на трэцяе. Наступны тытул Караліна выйграла ў чэрвені на траве ў Істбарне, перайграўшы ў вырашальных матчах № 4 у свеце Кікі Бертэнс (6-1, 6-2) і № 5 Анжаліку Кербер (6-1, 6-4). На Уімблдане яна другі год запар дайграла да чацвёртага раўнда.

У жніўні на звязцы турніраў Прэм’ер 5 у Таронта і Цынцынаці Плішкава дайграла да чвэрцьфіналу. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2019 года яна прайграла ў чацвёртым раўндзе брытанцы Яхане Конце ў трох сэтах. З верасня Плішкава ізноў паднялася на другое месца ў свеце. У гэтым статусе яна выйграла турнір у Чжэнчжоу, узяўшы ў фінале рэванш за паражэнне на Ралан Гарос у Петры Марціч (6-3, 6-2). Гэтая перамога стала 15-й у кар’еры тэнісісткі на адзіночных турнірах WTA. На Выніковым турніры Караліна ў сваёй групе абыйграла Сімону Халеп і здабыла перамогу на адмове Б’янкі Андрэеску ад працягу сустрэчы, але прайграла Эліне Світолінай. Трэці год запар чэшская тэнісістка выйшла ў паўфінал, дзе гэтым разам у рангу другой ракеткі свету трапіла на першую — Эшлі Барці, прайграўшы аўстралійцы ў трох сэтах. Па выніках сезона Плішкава змагла захаваць другую пазіцыю.

2020 год Плішкава пачала з перамогі на турніры ў Брысбене, дзе яна першынствавала ў трэці раз у кар’еры і другі раз запар. У фінале яна сустракалася з амерыканкай Мэдысан Кіз і перайграла яе ў трох сэтах (6-4, 4-6, 7-5). На Аўстралійскім чэмпіянаце яна выбыла ў трэцім раўндзе, пацярпеўшы паражэнне ад расіянкі Анастасіі Паўлючэнкавай. У лютым яна максімум змагла выйсці ў чвэрцьфінал у Дубаі і трэці раўнд у Досе. Пасля аднаўлення сезона ў жніўні яна выступіла на Адкрытым чэмпіянаце ЗША, але прайграла там ужо ў другім раўндзе.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў правіць

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 32 329
2021 4 124
2020 6 86
2019 2 96
2018 8 208
2017 4 414
2016 6 11
2015 11 46
2014 24 46
2013 67 77
2012 120 102
2011 159 130
2010 203 364
2009 228
2008 427 818
2007 860 917
2006 1 168

Паводле звестак з афіцыйнага сайта WTA[6].

Выступленні на турнірах правіць



Гісторыя выступленняў на турнірах правіць

Станам на 14 лістапада 2022 года

Для таго, каб прадухіліць блытаніну і падвойванне ліку, інфармацыя ў гэтай табліцы карэктуецца толькі па сканчэнні ўдзелу там дадзенага гульца.


Гісторыя асабістых сустрэчаў правіць

Крыніцы правіць

  1. а б в г д е WTA website
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Olympedia — 2006. Праверана 3 жніўня 2021.
  4. Ranking Movers: Pliskova confirmed at summit as Konta and Muguruza enter top five. WTA (17 ліпеня 2017). Праверана 17 ліпеня 2017.
  5. Плишкова в 3-м сете против Серены отыгралась с 1:5 и 4 матчболов и вышла в 1/2 финала Australian Open (руск.). Sports.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2019. Праверана 23 студзеня 2019.
  6. admin. Karolina Pliskova (англ.). WTA Tennis (16 ліпеня 2018). Праверана 26 лютага 2019.
  7. а б в Пачала турнір з кваліфікацыйнага адбору.

Спасылкі правіць