Марыя Юр’еўна Шарапава
Марыя Юр’еўна Шарапава (руск.: Мария Юрьевна Шарапова, нар. 19 красавіка 1987, Нягань, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Цюменская вобласць, РСФСР, СССР) — расійская прафесійная тэнісістка беларускага паходжання, заслужаны майстар спорту.
- Чатырохразовая пераможца турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.
- Адзіная сярод расіян (як жанчын, так і мужчын), хто перамог на ўсіх чатырох турнірах Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.
- Першы тытул у адзіночным разрадзе — Адкрыты чэмпіянат Японіі (2003).
- Першая ракетка свету ў адзіночным разрадзе (22—28 жніўня 2005, 12 верасня — 23 кастрычніка 2005, 29 студзеня — 18 сакавіка 2007, 19 мая — 8 чэрвеня 2008, 11 чэрвеня — 9 ліпеня 2012).
- Пераможца 27 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе і трох турніраў WTA ў парным разрадзе.
- Уладальніца Кубка Федэрацыі 2008 года (у складзе зборнай Расіі).
руск.: Мария Юрьевна Шарапова | |
![]() | |
Нарадзілася |
19 красавіка 1987 (36 гадоў) |
Грамадзянства | Расія |
Рэзідэнцыя | |
Рост | 188 |
Вага | 59 кг |
Вядучая рука | правая (двухручны бэкхенд) |
Прафесійная кар’ера | 2001–... |
Трэнер(ы) |
Юрый Шарапаў Майкл Джойс (2008–2010) Томас Хогштэд (2010–2013) Джымі Конарс (2013) Свэн Гроневельд (2013–...) |
Прызавыя грошы | 36,766,149 (2-е месца за ўвесь час) |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 592–142 (80.65%) |
Тытулы | 35 WTA, 4 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (22 жніўня 2005) |
Цяперашні рэйтынг | 93 (12 верасня 2016) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | перамога (2008) |
Францыя | перамога (2012, 2014) |
ЗША | перамога (2006) |
Іншыя турніры | |
Фінал WTA | перамога (2004) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 23 — 17 |
Тытулы | 3 WTA |
Найвышэйшы рэйтынг | 41 (14 чэрвеня 2004) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/16 фіналу (2003, 2004) |
ЗША | 1/16 фіналу (2003) |
Змяшаны парны разрад | |
Тытулы | 0 |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
ЗША | чвэрцьфінал (2004) |
Кубак федэрацый | перамога (2008) |
mariasharapova.com (англ.) | |
![]() | |
Апошняе абнаўленне: 19 верасня 2016 |
БіяграфіяПравіць
- Бабуля па бацьку Галіна Дзям’янаўна Шарапава жыве ў Гомелі.
- Бабуля па матчынай лініі жыве ў Сочы.
- Бацька Юрый Віктаравіч Шарапаў.
- Маці Алена Шарапава.
- Бацькі развяліся.
Бацькі Машы родам з Гомеля. За некалькі месяцаў да нараджэння дачкі яны пераехалі ў Сібір з-за неспрыяльнай экалагічнай абстаноўкі, якая склалася па прычыне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, размешчанай на Украіне. Марыя пачала займацца тэнісам у 4 гады, да таго часу яе сям’я ўжо жыла ў Сочы. Цікава, што бацька Машы, Юры Віктаравіч Шарапаў, сябраваў з Аляксандрам Нікадзімавіч Кафельнікавым, бацькам Яўгена Кафельнікава і менавіта Яўген падарыў ёй першую ракетку. У 6 гадоў (у кастрычніку 1993 года) Шарапавай давялося згуляць з Марцінай Наўрацілавай, калі тая давала паказальны ўрок тэніса ў Маскве. Наўрацілава, разглядзеўшы талент у зусім яшчэ юнай тэнісістцы, настойліва параіла бацьку аддаць Машу ў амерыканскую тэнісную акадэмію Ніка Балецьеры.
Бацька Марыі, які імкнуўся развіваць тэнісны талент дачкі, прыслухаўся да вялікай тэнісісткі і ў 1995 годзе пераехаў з Машай у ЗША.
У 2007 годзе Марыя Шарапава стала Паслом добрай волі ААН, неаднаразова вылучала грашовыя сродкі на развіццё праектаў для дзяцей з раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. 30 чэрвеня — 1 ліпеня 2010 года ажыццявіла паездку ў Гомельскую вобласць[4][5][6].
Зноскі
- ↑ Collins B. The Bud Collins History of Tennis: An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 679. — ISBN 978-0-942257-70-0
- ↑ http://bleacherreport.com/articles/29401-maria-sharapova-rags-to-riches-the-story-of-a-superstar
- ↑ http://espn.go.com/tennis/player/photos/_/id/399/maria-sharapova
- ↑ Пасол добрай волі ААН Марыя Шарапава наведае забруджаныя радыяцыяй раёны Беларусі . Наша ніва (20 мая 2008).
- ↑ Тэнісістка Марыя Шарапава вяртаецца ў Гомель . Хартыя'97 (29 чэрвеня 2010).
- ↑ Вядомая тэнісістка Марыя Шарапава пасадзіла ў Гомелі тую і правяла майстар-клас для юных спартсменаў(недаступная спасылка). БелаПАН (1 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 13 чэрвеня 2012.
СпасылкіПравіць
Марыя Юр’еўна Шарапава ў Вікіцытатніку | |
Марыя Юр’еўна Шарапава на Вікісховішчы |