Адкрыць галоўнае меню

Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2013

Адкрыты чэмпіянат ЗША 2013 (англ.: US Open 2013) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 26 жніўня да 9 верасня 2013 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2013 годзе. Турнір стаў 133-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з'яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў. Прызавы фонд турніру склаў $34,300,000, амаль на 9 мільёнаў перавысіўшы прызавы фонд 2012 года і стаўшы найбуйнейшым прызавым фондам тэніснага спаборніцтва ў 2013 годзе.

Адкрыты чэмпіянат ЗША 2013
Фота
Тэрміны: 26 жніўня — 9 верасня 2013
Месца: Нацыянальны тэнісны цэнтр Білі Джын Кінг
Горад: Нью-Ёрк
Краіна: Сцяг ЗША ЗША
Пакрыццё: Хард
Фармат: Турніры Вялікага шлема
Агульны прызавы фонд: $34,300,000
Пераможцы
Мужчынскі адзіночны разрад
Пераможца: Сербія Новак Джокавіч
Фіналіст: Іспанія Рафаэль Надаль
Лік: 6:2, 3:6, 6:4, 6:1
Жаночы адзіночны разрад
Пераможца: Злучаныя Штаты Амерыкі Серэна Уільямс
Фіналістка: Беларусь Вікторыя Азаранка
Лік: 7:5, 6:7(6:8), 6:1
Мужчынскі парны разрад
Пераможцы: Індыя Леандэр Паес / Чэхія Радэк Штэпанек
Фіналісты: Аўстрыя Аляксандр Пея / Бразілія Бруну Суарэш
Лік: 6:1, 6:3
Жаночы парны разрад
Пераможцы: Чэхія Андрэа Главачкава / Чэхія Люцыя Градэцкая
Фіналісткі: Аўстралія Эшлі Барці / Аўстралія Кейсі Дэлакуа
Лік: 6:7(4:7), 6:1, 6:4
←2012Адкрыты чэмпіянат ЗША2014→

Дзеючымі чэмпіянамі ў адзіночных разрадах былі брытанец Эндзі Марэй і амерыканка Серэна Уільямс. Уільямс паспяхова абараніла тытул, перамогшы ў фінале беларуску Вікторыю Азаранка і стаўшы пяціразовай чэмпіёнкай адкрытага чэмпіянату ЗША, а Марэй саступіў у чвэрцьфінальным матчы Станісласу Ваўрынку. Пераможцам мужчынскага турніру ў другі раз стаў іспанец Рафаэль Надаль, які перайграў у фінале Новака Джокавіча з Сербіі.

СпасылкіПравіць