Васіліскі
(Пасля перасылкі з Basiliscus)
Васіліскі або Базіліскі (Basiliscus) — род яшчарак сямейства ігуанавых. Налічвае чатыры віды, распаўсюджаных у трапічнай Амерыцы, у прыватнасці ў Гвіяне, Коста-Рыцы і Панаме.
Васіліскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шаломаносны васіліск (Basiliscus basiliscus) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
У самцоў на патыліцы трохкутны грэбень, папярочная зморшчына на горле і скурысты грэбень ўздоўж спіны і пярэдняй траціне хваста, які падтрымліваецца падоўжанымі асцюкаватымі атожылкамі пазванкоў.
Спосаб жыцця правіць
Жывуць ля вады, на дрэвах і хмызняках. Асноўную ежу складаюць насякомыя. Здольныя бегаць па паверхні вады, трымаючыся за кошт частых удараў перапончатых задніх ног і таму, што апускаюць лапы вертыкальна на ваду — павярхоўная плёнка вады не паспявае прарвацца пад вагой цела.