Believe (песня Дзімы Білана)
«Believe» (руск.: Павер) — песня, з якой 24 мая 2008 года спявак Дзіма Білан прадставіў Расію на Міжнародным конкурсе песні Еўрабачанне 2008 у Бялградзе (Сербія). Кампазіцыя заняла 1 месца, набраўшы 272 бала ў фінале, а ў першым паўфінале конкурсу — 3 месца з 135 баламі. Упершыню песня была выканана публічна 9 сакавіка падчас расійскага адборачнага тура «Еўрабачання» на тэлеканале «Расія». Па выніках галасавання тэлегледачоў, Дзіма Білан увайшоў у лік фіналістаў і атрымаў права прадстаўляць краіну ў фінальным туры конкурсу «Еўрабачанне 2008», які прайшоў 24 мая ў Бялградзе.
«Believe» | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Дзіма Білан з альбома Believe |
|||||||||||||||||||||||||||||||
Выпушчаны | 26 мая 2008 (гл. гісторыю рэліза) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Фармат | CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя | ||||||||||||||||||||||||||||||
Запісаны | 2008 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Жанр | поп | ||||||||||||||||||||||||||||||
Працягласць | 3:54 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Лэйбл | Universal Music Group і EMI | ||||||||||||||||||||||||||||||
Прадзюсар | Джым Бінз | ||||||||||||||||||||||||||||||
Аўтар песні | Джым Бінз, Дзіма Білан | ||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Дзіма Білан, храналогія сінглаў | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Гісторыя
правіць9 сакавіка кампазіцыя «Believe» была прадстаўленая на суд журы і тэлегледачоў у эфіры канала «Расія». Па выніках аб’яднанага галасавання журы і тэлегледачоў, якое праходзіла ў прамым эфіры, кампазіцыя «Believe» атрымала 54 балы, заняўшы першае месца. Такім чынам, па выніках нацыянальнага адборачнага конкурсу, Дзіма Билан атрымаў права ў другі раз прадставіць Расію на Міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне».
Сінгл
правіцьПесня была выпушчана ў якасці трэцяга сінгла з чацвёртага студыйного альбома Білана «Против правил», а 27 мая 2009 года яна стала другім сінглам з альбома «Believe». У сінгл былі ўключаныя песні «Believe» (2 версіі: са скрыпкай і арыгінал), «Всё в твоих руках» (руская версія), «Как раньше», а таксама бонус — відэакліп на песню «Believe», фотасесія і біяграфія Білана.
Для Германіі і Бельгіі былі выпушчаныя спецыяльныя сінглы. Сінгл для Бельгіі таксама змяшчаў у сабе песню «Secreto» (іспанская версія), якая была запісана ў Маямі з вядомым лацінаамерыканскім прадзюсарам Рудзі Перасам.
Відэакліп
правіцьВідэакліп быў прадстаўлены ў сакавіку 2008 года. Паводле яго сюжэта Дзіма Білан, Яўген Плюшчанка, Эдвін Мартан і Яна Рудкоўская арганізоўваюць канцэрт. Грошы ад канцэрта ідуць на аплату аперацыі для хлопчыка, хворага на лейкемію, пра якога Дзіма даведваецца з тэлебачання. Кліп завяршаецца сустрэчай Білана з хлопчыкам, які робіць першыя крокі пасля аперацыі.
Версіі сінгла для розных краін
правіцьРасія і СНД
правіць- Believe (радыёверсія)
- Believe (са скрыпкай)
- Believe (караоке, са скрыпкай)
- Believe — «Все в твоих руках» (руская версія)
- Believe (руская версія, караоке)
- Believe (відэакліп)
- Как раньше 2.0
- Как раньше 2.0 (караоке)
- Фотасесія
- Dima’s Biography (біяграфія Дзімы Білана, на англійскай)
Германія
правіць- Believe (версія для «Еўрабачання»)
- Believe (радвёверсія)
- Believe (руская версія)
- Believe (відэакліп)
Бельгія
правіць- Believe (радыёверсія) — 3:17
- Believe (руская версія) — 3:17
- Believe (іспанская версія) — 3:17
- Believe (відэакліп) — 4:03
Узнагароды
правіцьГод | Прэмія | Намінацыя | Рэзультат |
---|---|---|---|
2009 | «Прэмія Муз-ТВ 2009» | Найлепшая песня | Перамога |
Найлепшае відэа | Перамога |
Гісторыя рэліза
правіцьКраіна | Дата |
---|---|
Расія | 26 сакавіка 2008 |
Германія | 6 чэрвеня 2008 |
Бельгія | 7 ліпеня 2008 |
Данія | 16 ліпеня 2008 |
Фінляндыя | |
Нарвегія | |
Швецыя |
Чарты
правіцьчарты на 2008 год | пазіцыя |
---|---|
Russian Airplay Chart[1] | 1 |
Swedish Singles Chart[2] | 28 |
Germany Singles Chart | 52 |
Latvia Airplay Chart | 17 |
Зноскі
- ↑ tophit.ru Архівавана 16 лютага 2009.
- ↑ Sweden Singles Chart