Дзіма Білан
Дзіма Мікалаевіч Білан (імя пры нараджэнні і да чэрвеня 2008 года Віктар Мікалаевіч Белан; 24 снежня 1981, пас. Маскоўскі, частка горада Усць-Джэгута, Карачаева-Чаркесія, РСФСР, СССР) — расійскі спявак, больш вядомы як Дзіма Білан. У чэрвені 2008 года прыняў дадзены псеўданім у якасці сапраўднага імя і прозвішча.
Дзіма Білан | |
---|---|
руск.: Дима Николаевич Билан | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 24 снежня 1981[1] (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-выканаўца, спявак, кампазітар, паэт, мадэль, акцёр |
Гады актыўнасці | 2002 — цяперашні час |
Інструменты | клавішныя музычныя інструменты[d], вакал і акардэон |
Жанры | поп-музыка, рытм-н-блюз і сінці-поп |
Псеўданім | Дзіма Білан |
Лэйблы | Gala Records, EMI, Universal, Містэрыя Гуку |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
bilandima.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Дзіма Білан прадстаўляў Расію на конкурсе песні «Еўрабачанне» два разы: у 2006 годзе з песняй «Never Let You Go», заняўшы другое месца і ў 2008 годзе з песняй «Believe», заняўшы першае месца і стаўшы першым расійскім артыстам, які перамог на конкурсе песні Еўрабачанне.
Дзіма Білан з’яўляецца Заслужаным артыстам Кабардзіна-Балкарыі (2006), Заслужаным артыстам Чачні (2007), Заслужаным артыстам Інгушэціі (2007) і Народным артыстам Кабардзіна-Балкарыі (2008).
Дзіма Білан — член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі.
Біяграфія
правіць- Калі Віктару быў 1 год, сям’я Беланаў пераехала ў Набярэжныя Чаўны, у 6 гадоў — у горад Майскі ў Кабардзіна-Балкарыі, дзе ён скончыў Музычную школу. Першы конкурс — «Маладыя галасы Каўказа».
- Скончыў Дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Гнесіных па спецыяльнасці класічны вакальны выканавец.
- 2002 — дэбют на расійска–латвійскім фэсце «Новая Хваля», дзе Дзіма заняў чацвёртае месца.
- 2003 — выпусціў дэбютны альбом, названы «Начны Хуліган», які ўключаў такія вядомыя мелодыі, як «Caruso» (Карузо) і «Fever» (Ліхаманка).
- 2004 — выпусціў мелодыю, якая мела бурны поспех — «На Беразе Неба», якая была таксама назвай яго другога альбома.
- Музычным прадзюсарам спевака становіцца Юрый Айзеншпіс. Дзіма Білан удзельнічаў у конкурсе «Еўрабачанне», папярэдне з песняй «Не то», у 2005 заняўшы другое месца у расійскім нацыянальным адборы.
- 2005, снежань — атрымаў два залатых грамафона за песні «Ты павінна побач быць» (гэта — расійская вэрсія «Not, That Simple») у Санкт-Пецярбургу і Алма-Аце. На працягу правядзення праекта «Новыя песні пра галоўнае» спявак атрымаў прыз Першага канала ад прафесійнага журы. Дзіма стаў чалавекам года ў сферы шоў-бізнесу, паколькі большасць выбаршчыкаў падалі свае галасы за яго, паводле версіі пошукавай сістэмы Rambler.
- У канцы 2005 года — прыняў запрашэнне ад амерыканскага агенцтва, з прапановай аб яго наведванні музычнага вечара «Пітэр Пэн».
- У снежні 2005 года ў Батанічным садзе быў зняты кліп для лірычнай кампазіцыі «Я Цябе Памятаю».
- 2006, 14 сакавіка — прыняў удзел у «Залатой Катрынцы», «Міжнародных Узнагарод Музыкі» у Кіеве, дзе атрымаў узнагароду як «Спявак года». Песня Білана «Never Let You Go» была выкананая спеваком толькі там.
Удзел у конкурсе песні Еўрабачанне
правіць- У сярэдзіне сакавіка 2006 года Білан быў абраны Першым каналам, каб прадставіць Расію на Еўрабачанні 2006, які праводзіўся ў Афінах. Сярод 37 краін, што прымалі ўдзел у конкурсе, Дзіма заняў другое месца з песняй «Never Let You Go», падобнага Расія ганаравалася толькі ў 2000 годзе, калі расійская спявачка Алсу таксама заняла другое месца.
- Дзіма атрымаў 248 балаў — на 44 бала менш, чым песня Hard Rock Hallelujah (Цяжкі рок, Алілуя!) музычнай групы з Фінляндыі Lordi (самы высокі вынік па стане на 2008 год – 292 бала), якая ў выніку і перамагла. Максімальныя 12 балаў Білан атрымаў ад сямі краін: Арменія, Беларусь, Фінляндыя, Ізраіль, Латвія, Літва і Украіна. Толькі Манака і Швейцарыя не прысудзілі Дзіме ні аднаго бала.
- У нумары Дзімы былі задзейнічаныя дзве танцуючыя балярыны і белае фартэпіяна, пакрытае чырвонымі пялёсткамі руж, з якога ў сярэдзіне песні з’яўлялася падобная здані жаночая постаць. Дзіма быў апрануты ў белую суколку з лікамі, якія пазначаюць яго нумары выхаду на сцэну — 13 і 10 у паўфінале і фінале адпаведна. З-за таго, што ў папярэднім годзе Расія выступіла не занадта ўдала, Білан павінен быў у паўфінале 18 мая давесці сваё права ўдзельнічаць у фінале. Там ён патрапіў у дзясятку найлепшых (заняўшы трэцяе месца з 217 баламі), і трапіў у фінал.
- Да пачатку конкурсу, расійскі вэб-сайт rin.ru паведаміў, што глава роднага горада Дзімы абяцаў назваць адну з вуліц у яго гонар, калі спявак пераможа.
- У 2008 годзе Віктар Белан другі раз падаў заяўку на ўдзел у расійскім нацыянальным адборы на конкурс песні Еўрабачанне 2008. Не знойдзячы ніякіх юрыдычных парушэнняў, звязаных з выкарыстаннем сцэнічнага імя, іміджу і брэнда «Дзіма Білан», тэлеканал «Расія» прыняў заяўку і дапусціў артыста да ўдзелу ў адборы.
- 9 сакавіка — у эфіры галоўнага дзяржаўнага канала краіны прад’явіў на суд журы і тэлегледачоў песню Believe. Па выніках галасавання артыст набраў 54 бала, пакінуўшы ззаду Сяргея Лазарава, Аляксандра Панаётава і Жэню Атрадную.
- 20 мая — выступіў з песняй Believe у першым паўфінале конкурсу. Па выніках паўфіналу, ён увайшоў у дзясятку найлепшых і перайшоў у фінал.
- 24 мая — выступ у фінале конкурсу разам з расійскім фігурыстам Яўгенам Плюшчанка і венгерскім скрыпачом Эдвінам Мартанам. Па выніках галасавання набраў 272 ачка і заняў першае месца, стаўшы першым расійскім спеваком, які перамог на конкурсе і атрымаў галоўны спецыяльны прыз конкурсу — «Крыштальны мікрафон».
- 28 мая — прыняў удзел у адкрыцці Kista Галерэі — забаўляльным комплексе недалёка ад Стакгольма ў Швецыі.
- 19 кастрычніка — Гала-канцэрт «Зорны лёд» — выступ у конкурсе разам з расійскай фігурысткай Аленай Беражной, Яўгенам Плюшчанка і венгерскім скрыпачом Эдвінам Мартанам. Па выніках конкурсу заняў другое месца.
Музычная адукацыя
правіцьУзнагароды
правіць- 2006 — Заслужаны артыст Кабардзіна-Балкарыі
- 2007 — Заслужаны артыст Чачні
- 2007 — Заслужаны артыст Інгушэціі
- 2008 — Народны артыст Кабардзіна-Балкарыі
MTV Russia Music Awards
правіцьДзіма Білан рэкардсмен па колькасці ўзнагарод RMA — 10.
- 2005 — «Найлепшы выканаўца», «Найлепшы артыст»
- 2006 — «Найлепшая песня» («Never Let You Go»), «Найлепшы артыст»
- 2007 — «Найлепшая песня», «Найлепшая песня» («Never Let You Go»), «Найлепшы артыст»
- 2008 — «Найлепшае відэа», «Найлепшы спявак», «Поп-праект»
MTV Europe Music Awards
правіць- 2005 — «Best Russian Act»
- 2006 — «Best Russian Act»
- 2007 — «Best Russian Act»
- 2008 — «Best Russian Act», трапіў у Top5 намінацыі «Фаварыт Еўропы»
- 2009 — «Best Russian Act», трапіў у Top5 намінацыі «Найлепшы Еўрапейскі Артыст»
- 2010 — «Best Russian Act», трапіў у Top5 намінацыі «Найлепшы Еўрапейскі Артыст»
Прэміі Муз-ТБ
правіць- 2007 — «Песня года», «Альбом года», «Найлепшы выканаўца».
- 2008 — «Найлепшы рынгтон», «Найлепшы выканаўца».
- 2009 — «Найлепшае відэа», «Найлепшая песня».
- 2010 — «Найлепшы выканаўца».
- 2011 — «Найлепшы выканаўца».
- 2012 — «Найлепшы выканаўца».
Залаты грамафон
правіцьДзіма Білан неаднаразова ўдастойваўся музычнай прэміі «Залаты грамафон».
- 2005 — за песню «На берегу неба»
- 2006 — «Так устроен этот мир»
- 2007 — «Невозможное возможно»
- 2008 — «Все в твоих руках»
- 2011 — «Я просто люблю тебя»
ZD Awards
правіцьБілан неаднаразова станавіўся лаўрэатам прэміі «Гукавая дарожка» у розных намінацыях:
- За 2003 год — «Top Sexy» (Самы сексуальны артыст).
- За 2004 год — «Спявак года».
- За 2007 год — «Саліст года» і «Альбом года» (за альбом Время-река).
- За 2008 год — «Саліст года».
- За 2009 год — «Спявак года» і «Альбом года» (за альбом Believe).
Glamour
правіцьДзіма Білан быў прызнаны Мужчынам года па версіі часопіса «Glamour» у 2006 і 2009 ах.
World Music Awards
правіцьBest Selling Russian Artist 2006
- «Ты мне спой» (дуэт з Ларысай Долінай)
- «Тоска» (дуэт з Ленай Кулецкай)
- «Can you get to heaven» (дуэт з Неллі Фуртада)
- «Number one fan» (Sebastian remix) (дуэт з Sebastian)
- «Это была любовь» (R'n’B версія) (дуэт з Amar)
- «Билаз» (дуэт с Сяргеям Лазаравым)
- «Если у Вас нету тёти» (дуэт з Людмілай Гурчанка)
- «Песня о тревожной молодости» (дуэт з Іосіфам Кабзоном)
- «Safety» (дуэт з Анастэйшай)
- «Слепая любовь» (дуэт з Юляй Крыловай)
- «Звезда» (дуэт з сястрой Аней)
- «Кто выдумал любовь?» (дуэт з Анітай Цой)
- «Без тебя я не смогу» (дуэт з Дарыной)
Відэакліпы
правіць- 2000 — Осень
- 2002 — Бум
- 2002 — Я ночной хулиган
- 2003 — Ты, только ты
- 2003 — Я ошибся, я попал
- 2003 — Я так люблю тебя
- 2004 — Мулатка
- 2004 — На берегу неба (Between The Sky And Heaven)
- 2004 — Поздравляю
- 2005 — Ты должна рядом быть (Not That Simple)
- 2005 — Как хотел я (Take Me With You)
- 2005 — Я тебя помню
- 2006 — Это была любовь
- 2006 — Never Let You Go
- 2006 — Невозможное возможно (Lady Flame)
- 2007 — Время-река (See What I See)
- 2007 — Number One Fan (Я твой нумар адзін)
- 2007 — Горе зима
- 2008 — Believe
- 2008 — Lonely
- 2009 — Dancing Lady
- 2009 — Lady
- 2009 — Changes
- 2010 — По парам
- 2010 — Safety (сумесна з Anastacia)
- 2010 — Я просто люблю тебя
- 2011 — Он хотел
- 2011 — Мечтатели
- 2011 — Задыхаюсь (Rock my life)
- 2011 — Слепая любовь
- 2012 — Так не бывает
- 2012 — Любовь-сука (сумесна з Юляй Волкавай)
- 2012 — Малыш (сумесна з Евай)
- 2012 — Обними меня (сумесна з Нігяр Джамал) (чакаецца)
Дыскаграфія
правіцьАльбомы
правіць- 2003 — Ночной Хулиган
- 2004 — На Берегу неба
- 2006 — Время-река
- 2008 — Против правил
- 2009 — Believe
- 2013 — Дотянись
Сінглы
правіць- 2005 — Я тебя помню
- 2005 — Ты должна рядом быть (Not that simple)
- 2005 — Так устроен этот мир (Never let you go)
- 2006 — Это была любовь
- 2007 — Number one fan
- 2008 — Всё в твоих руках (Believe)
- 2008 — Тоска (Lonely)
- 2009 — Со мною (Dancing lady)
- 2009 — Lady
- 2009 — Больно (Changes)
- 2010 — По парам
- 2010 — Safety (совместно с Anastacia)
- 2010 — Я просто люблю тебя
- 2011 — Мечтатели
- 2011 — Задыхаюсь
- 2013 — Дотянись
Заўвагі
правіць- ↑ Dima Bilan // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Спасылкі
правіцьДзіма Білан у Вікіцытатніку | |
Дзіма Білан на Вікісховішчы |
- bilandima.ru — афіцыйны сайт Дзімы Білана
- Міжнародны клуб Дзімы Білана (афіцыйны) Архівавана 3 красавіка 2008.
- Прэса