Людміла Маркаўна Гурчанка
Людмі́ла Ма́ркаўна Гу́рчанка (12 лістапада 1935, Харкаў — 30 сакавіка 2011, Масква) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, эстрадная спявачка. Народная артыстка СССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1976) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (2004).
Людміла Маркаўна Гурчанка | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 12 лістапада 1935[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 сакавіка 2011[2][3][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Барыс Андронікашвілі[d], Іосіф Давыдавіч Кабзон і Васіль Ардынскі[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | спявачка, кінаактрыса, кінакампазітар, кінарэжысёр, сцэнарыст, актрыса, мемуарыстка |
Кірунак | эстрада і раманс |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0348558 |
gurchenko.ru | |
![]() |
Скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў 1958 годзе. Яе мастацтву быў уласцівы тэмперамент, лірызм, музыкальнасць. Выконвала камедыйныя, вострахарактарныя ролі ў кіно: «Карнавальная ноч», «Дзяўчына з гітарай», «Саламяны капялюшык» і «Нябесныя ластаўкі» (тэлевізійныя), «Мама». Яе драматычны талент праявіўся ў фільмах «Старыя сцены» (Дзяржаўная прэмія Расіі 1976), «Дваццаць дзён без вайны», «Сібірыяда», «Пяць вечароў», «Палёты ў сне і наяве», «Вакзал для дваіх». Выступала як эстрадная спявачка. Аўтар кніг «Маё дарослае дзяцінства» (1982), «Апладысменты» (1987).
Зноскі
- ↑ а б Lyudmila Gurchenko // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://kommersant.ru/Doc/1611539
- ↑ http://www.theguardian.com/film/2011/apr/03/lyudmila-gurchenko-obituary
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Людміла Маркаўна Гурчанка