Bieły Son
«Bieły Son» — гурт з Беласточчыны.
Bieły Son | |
---|---|
Жанр | Рок |
Краіна | Польшча |
Горад | Беласток |
Мова песень | Беларуская |
Лэйбл | БАС |
Гісторыя
правіцьГурт выконваў песні на беларускай мове. Прымаў удзел у фестывалі «Басовішча». У 1997 годзе ў Беластоку Беларускім Аб'яднаннем Студэнтаў (пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і мастацтва Польшчы і Польскага Радыё «Беласток») быў выдадзены аднайменны з назвай гурта альбом, песні ў ім напісаны на словы Ларысы Геніюш, Янкі Купалы, беластоцкіх паэтаў Віктара Шведа і Віктара Стахвюка. Анатоль Мяльгуй характыразаваў гурт як прадстаўнікоў рамантычна-патрыятычнай плыні выканаўцаў.[1]
У цяперашні час гурт спыніў сваё існаванне.
Дыскаграфія
правіцьАльбомы
правіцьУдзел у зборніках
правіць- Сэрца Эўропы in rock — «Зорка» (2001)
- Жыць для Беларусі — «У песьнях ёсьць хлеб» (2005)
- Ян Хоха (Jan Chocha): спеў, акустычная гітара
- Марта Драль (Marta Dral): спеў
- Яўген Маліноўскі (Eugeniusz Malinowski): гітара
- Даніэль Матысюк (Daniel Matysiuk): ударныя
- Тадэвуш Дарошка (Tadeusz Doroszko): бас-гітара
Зноскі
- ↑ Мартыненка В., Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі... — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 111-112.
- ↑ Bieły son (Bieły son (1995)) (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 25 красавіка 2017. / Музыкальный блог