Blender

Бясплатнае праграмнае забеспячэнне для камп'ютэрнай графікі 3D з адкрытым зыходным кодам

Blender — свабодны, прафесійны пакет для стварэння трохмернай камп’ютарнай графікі, які ўключае ў сябе сродкі мадэлявання, анімацыі, рэндэрэнгу, постапрацоўкі і мантажу відэа з гукам, кампаноўкі з дапамогай «вузлоў» (Node Compositing), а таксама для стварэння інтэрактыўных гульняў. У цяперашні час карыстаецца найбольшай папулярнасцю сярод бясплатных 3D рэдактараў у сувязі з яго хуткім і стабільным развіццём, якому спрыяюць прафесіїная каманда распрацоўнікаў.

Blender
Здымак экрана BlenderІнтерфейс Blender 3.1.0
Тып Трохмерная графіка
Аўтар Ton Roosendaal[d]
Распрацоўшчык Blender Foundation
Напісана на C, C++ і Python
Аперацыйная сістэма FreeBSD, Linux, Mac OS X, Windows[1]
Мовы інтэрфейсу некалькі моў[d]
Першы выпуск 2 студзеня 1998[2][3]
Апошняя версія
  • 4.1.0 (26 сакавіка 2024)[4]
Ліцэнзія GPL-2.0-or-later
Сайт blender.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магчымасці правіць

Характэрнай асаблівасцю пакета Blender з’яўляецца яго невялікі памер у параўнанні з іншымі папулярнымі пакетамі для 3D-мадэлявання. У базавую пастаўку не ўваходзіць падрабязная дакументацыя і вялікая колькасць дэманстрацыйных сцэнаў.

Функцыі пакета:

  • Падтрымка разнастайных геаметрычных прымітываў, уключаючы паліганальныя мадэлі, сістэму хуткага мадэлявання ў рэжыме subdivision surface (SubSurf), крывые Бэзье, паверхні NURBS, metaballs (метасферы), скульптурнае мадэляванне і вектарныя шрыфты.
  • У стандартнай пастаўцы ўключаныя рэндэры рэальнага часу Evee і Cycles
  • Магчымасць інтэграцыі з вонкавым рэндерэрам YafRay, LuxRender і іншымі.
  • Інструменты для анімацыі: косці, анімацыя сеткі, інверсная анімацыя.
  • Фізіка дынаміка мяккіх целаў (уключаючы вызначэнне калізій аб’ектаў пры ўзаемадзеянні), дынаміка цвёрдых целаў на аснове фізічнага рухавіка Bullet і сістэма валосоў на аснове часціц, фізіка вадкасці, вагню і дыму Mantaflow.
  • Python ужываецца як сродак стварэння інструментаў і протатыпаў, як сродак імпарту/экспарту файлаў (напрыклад COLLADA), аўтаматызацыі задач.
  • Базавые функцыі нелінейнага рэдагавання і камбінавання відэа.

Інтэрфейс карыстальніка правіць

 
Здымак экрана інтэрфейса Blender 2.77

Blender меў рэпутацыю праграмы, складанай для навучання. Амаль кожная функцыя мае адпаведнае спалучэнне клавіш, і ўлічваючы колькасць магчымасцяў, што мае Blender, кожная клавіша ўключана ў болей чым адно спалучэнне (shortcut). З тых пор як Blender стаў праектым з адкрытым кодам, былі даданы поўныя кантэкстныя меню да ўсіх функцый, а карыстанне інструментамі зроблена больш лагічным і гнуткім. Адбылося паляпшэнне інтэрфейса карыстальніка з увядзеннем колерных схем, празрыстых плаваючых элементаў, уведзена новая сістэма прагляду дрэва аб’ектаў і ўнесены розныя дробныя змены.

Адметныя асаблівасці інтэрфейса карыстальніка:

  • Рэжым рэдагавання. Два асноўных рэжыма Аб’ектны рэжым (Object mode) і Рэжым рэдагавання (Edit mode), якія пераключаюцца клавішай Tab. Аб’ектны рэжым пераважна выкарыстоўваецца дзеля маніпуляцый з асобнымі аб’ектамі, у той час як рэжым рэдагавання — для маніпуляцый з фактычнымі звесткамі аб’екта. Напрыклад, для паліганальнай мадэлі ў аб’ектным рэжыме магчыма перасоўванне, змена памеру і кручэнне мадэлі цалкам, а рэжым рэдагавання ўжываецца для маніпуляцыі асобнымі вяршынямі пэўнай мадэлі. Таксама маюцца некалькі іншых рэжымаў, такіх як Vertex Paint і UV Face select.
  • Шырокае ўжыванне гарачых клавіш. Большасць каманд выконваецца з клавіятуры. Да пакалення 2.x і асабліва 2.3x версій, гэта быў адзіны спосаб кіравання рэдактарам, і гэта было самай адметнай прычынай набыцця рэпутацыі Blender’а як складанай для вывучэння праграмы. Новая версія мае больш поўнае графічнае меню.
  • Кіраванне рабочай прасторай. Графічны інтэрфейс Blender’а складаецца з аднаго ці некалькіх экранаў, кожны з якіх можа быць падзелены на секцыі і падсекцыі, якія могуць быць любой часткай інтэрфейса Blender’a. Графічныя элементы кожнай секцыі могуць кантралявацца тымі ж інструментамі, што і для маніпуляцыі ў 3D прасторы, напрыклад можна памяньшаць і павялічваць кнопкі інструментаў тым жа шляхам, што і ў 3D праглядзе. Карыстальнік цалкам кантралюе размяшчэнне і арганізацыю графічнага інтэрфейса, гэта робіць магчымым наладку інтэрфейса пад пэўныя задачы, такія як рэдагаванне відэа, UV mapping і тэкстураванне, схаванне элементаў інтэрфейса якія не патрэбны для пэўнай задачы. Гэты стыль графічнага інтэрфейса вельмі падобны на стыль, ужываны ў рэдактары UnrealEd мапаў для гульні Unreal Tournament.

Рабочая прастора Blender’а лічыцца адной з самых наватарскіх канцэпцый графічнага інтэрфейса для графічных інструментаў і натхнёнай дызайнам графічнага інтэрфейса патэнтаваных праграм, такіх як Luxology’s Modo.

Дадатковыя асаблівасці правіць

  • Ёсць магчымасць настрайваць аб’екты mesh адразу пасля дадання на сцену (усталёщваць колькасць палігонаў, паварот і радыус). Пасля адной змены такого аб’екта пераналадзіць гэта ўжо будзе немагчыма.
  • У праграме Blender сутнасць, што ўзаемадзенічае з асяроддзем і яе звесткі (форма ці функцыі аб’екта) падзяляльныя. Зносіны Аб’ект-Звесткі падаюцца дачыненнем 1:n (тэрмін, які належыць да теорыі баз звестак, пазначае магчымасць некалькіх аб’ектаў выкарыстоўваць адны і тыя ж звесткі — адзін да шматлікіх ці сур'екцыя).
  • Унутраная файлавая сістэма, што дазваляе захоўваць некалькі сцэнаў у адзіным файле (фармат .blend файла).
  • Усе «.blend» файлы сумяшчальныя як са старэйшымі, так і з навейшымі версіямі Blender. Таксама яны пераносныя з адной платформы на іншую і могуць выкарыстоўвацца як сродак пераносу створаных раней працаў.
  • Blender робіць резервныя копіі праектаў падчас усё работы праграмы, што дазваляе захоўваць звесткі пры аварыйных абставінах.
  • Усе сцэны, аб’екты, матэрыялы, тэкстуры, гукі, выявы, post-production эфекты могуць быць захаваны ў адзіны «.blend» файл.
  • Наладкі рабочага асяроддзя могуць быць захаваны ў «.blend» файл, дзякуючы чаму пры загрузцы файла вы атрымаеце менавіта тое, што захавалі ў яго. Файл можна захаваць як «карыстальніцкі па змоўчванню», і кожны раз пры запуску Blender вы будете мець патрэбны набор аб’ектаў і падрыхтаваны інтэрфейс.

Тым не менш, унутраны змест «.blend» файла меней падобны на структураванае апісанне аб’ектаў і іх узаемазносін, і бліжэй да прамога дампа вобласці памяці праграмы. Гэта робіць амаль немагчымым пераўтварэнне «.blend» файлаў у іншыя фарматы. Пры гэтом варта адзначыць вельмі развіты механізм экспарту ў разнастайныя фарматы, такія як obj, dxf, stl, 3ds і іншыя (спіс паступова павялічваецца).

Экспарт у Web правіць

WebGL фрэймворк Blend4Web дазваляе экспартаваць падрыхтаваныя ў Blender сцены для паказу ў стандартных браўзерах, без патрэбы інсталявання якіх-небудзь пашырэнняў[5].

Python у Blender правіць

У Blender убудавана такая мова праграмавання як Python. Яна ўжываецца для аўтаматызавання задач.

Перавагі і недахопы правіць

Перавагі:

  • бясплатнасць;
  • адкрыты код;
  • сталае развіццё;
  • невлікі памер інсталятара;
  • кросплатформавасць;
  • вялікая колькасць аддонаў;
  • магчымасць стварэння анімацыі;
  • мантаж відэа;
  • трэкінг відэа і VFX;

Недахопы:

  • адсутнасць дакументацыі ў базавай пастаўцы, але яе можна знайсці на сайце программы, і праз іншыя крыніцы;
  • адсутнасць мабільнай версіі

Гісторыя правіць

Blender быў распрацаваны як рабочы інструмент галандскай анімацыйнай студыяй NeoGeo (не мае ніякага дачынення да гульнявой кансолі Neo-Geo). У чэрвені 1998 года аўтар Blender’а, Тон Розэндаль (Ton Roosendaal), заснаваў кампанію Not a Number (NaN) з мэтай далейшага развіцця і суправаджэння Blender. Праграма распаўсюджвалася як shareware.

У 2002 годзе кампанія NaN збанкрутавала. Высілкамі Тона Розэндаля крэдыторы пагаджаюцца на змяненне ліцэнзіі распаўсюджвання Blender на карысць GNU GPL з умовай адначасовай выплаты 100 тысяч еўро. 18 ліпеня 2002 года пачалася праграма па збору спонсарскіх ахвяраванняў на пакрыццё патрэбнай сумы. Ужо 7 верасня 2002 года было аб’яўлена пра тое, што патрэбныя сродкі набраныя, і аб планах перавесці ў бліжэйшы час зыходны код і сам Blender пад ліцэнзію GPL.

13 кастрычніка 2002 года кампанія Blender Foundation прэзентавала ліцэнзаваны пад GNU GPL прадукт.

У цяперашні час Blender з’яўляецца праектам з адкрытым зыходным кодам і развіваецца пры актыўнай падтрымцы Blender Foundation[6].

Паводле даты стварэння першых файлаў крынічнага кода 2 студзеня 1994 года лічыцца днём нараджэння Blender. У 2014 годзе яму споўнілася 20 гадоў[7].

Suzanne правіць

 
Suzanne

Стылізаваная галава малпы, «Suzanne» з’яўляецца альтэрнатывай звычайных тэставых мадэляў (гл. таксама Імбрык Юта). Нізкапаліганальная мадэль, што складаецца толькт з 500 элементаў, Suzanne часта ўжываецца для хуткай і простай праверкі матэрыялаў, тэкстур, пастановак святла, а таксама для стварэння пацешных малюнкаў.

Самае вялікае мерапрыемства, прысвечанае ўзнагароджанню ўдзельнікаў, называецца Suzanne Awards.

Апошняя версія правіць

Падтрымка правіць

Колькасць карыстальнікаў Blender павялічылася да 500 000 чалавек па ўсім свеце, і падтрымка даступная амаль у любым месцы планеты. Многія карыстальнікі асвойваюць Blender па артыкулам, што створаны іншымі карыстальнікамі. Некаторыя карыстаюцца тэматычнымі форумамі і атрымліваюць інфармацыю па ходзе абмеркавання. Папулярный форум Blender — Blender Artists, раней вядомы як elYsiun (http://www.blenderartists.org/forum/ Архівавана 5 жніўня 2006.).

Выкарыстанне правіць

НАСА распрацавала інтэрактыўную web-праграму прысвечанную трэцяй гадавіне дня пасадкі марсахода К’юрыёсіці, выкарыстоўваючы Blender і Blend4Web.[8] У праграме[9] рэалізаваны рух ровэра, кіраванне камерамі і маніпулятарам, а таксама паўтораны некаторыя вядомыя падзеі місіі.[10][11] Праграма была прэзентавана на пачатку секцыі WebGL на канферэнцыі SIGGRAPH 2015.[12]

Мастакі, які карыстаюцца Blender правіць

Вядомыя мастакі, якія ўжываюць Blender як свой асноўны ці адзін з інструментаў:

Выкарыстанне ў кіно правіць

Найбольш буйныя камерцыйныя праекты, якія амаль цалкам былі зроблены ў Blender на дадзены момант з’яўляюцца Maya and the Three (2021) [17] і Next Gen [18].

 
Плакат Big Buck Bunny
 
Промаплакат Sintel

Адным з першых буйных камерцыйных праектаў, на працягу стварэння якога быў ужыты Blender, з’яўляецца фільм Чаловек-павук 2. Blender выкарыстоўваўся для стварэння аніматыкі (animatics) і прадвізуялізацыі ўсёй гісторыі для storyboard department.

«As an animatic artist working in the storyboard department of Spider-Man 2, I used Blender’s 3d modeling and character animation tools to enhance the storyboards, re-creating sets and props, and putting into motion action and camera moves in 3d space to help make Sam’s vision as clear to other departments as possible.» [1] Архівавана 16 лютага 2007.Anthony Zierhut, Animatic Artist, Los Angeles

Friday or another day — першы 35 мм фільм, у якім усе спэцэфекты былі створаны на рабочых станцыях Linux [2] Архівавана 27 лістапада 2011.. Фільм выйграў прыз на Locarno Film Festival. Спэцэфекты былі выкананы бельгійскай Digital Graphics Архівавана 27 лютага 2011..

Фільм Таямніца Келс Томі Мура, намінаваны на прэмію Оскар у катэгорыі «Лепшы анімацыйны фільм», быў часткова створаны ў Blender, у бельгійскай Digital Graphics[19].

Дзеля таго каб даказаць, што з дапамогай Blender можна рабіць якасную 3D-анімацыю нават у камерцыйных праектах, а таксама для пошуку недахопаў і тэставання «ў рэальных умовах», у 2005 годзе было прынята неардынарнае рашэнне: перыядычна выпускаць невялікія кароткаметражныя фільмы. Дзякуючы гэтаму, Blender стал нарошчваць не толькі функцыянальнасць, але і стабільнасць і зручнасць у карыстанні.

Elephants Dream правіць

У верасні 2005 года некалькі самых лепшых Blender-мастакоў і распрацоўшчыкаў прыступілі да працы над кароткім фільмам, выкарыстоўваючы толькі СПЗ, у рамках праекта, вядомага як Orange Movie Project. Вынікам іх працы стаў фільм Elephants Dream, прэм’ера якога адбылася 24 сакавіка 2006 года.

Big Buck Bunny правіць

30 мая 2008 года некалькі Blender-мастакоў і распрацоўшчыкаў прэзентавалі другі мультфильм пад назвай Big Buck Bunny.

Plumiferos правіць

Гэта камерцыйны праект кампаніі Manos Digitales Animation Studio, створаны выключна ў Blender[20]. Прэм’ера фільма адбылася ў лютым 2010 года ў Аргенціне. На сайце Blender можна паглядзець дэмо-ролікі. Галоўныя героі гэтага фільма — антропаморфныя гаворачыя жывёлы.

Sintel правіць

27 верасня 2010 года выпушчаны арганізацыяй Blender Foundation. Як і ранейшыя фільмы Elephants Dream і Big Buck Bunny, Sintel створаны з дапамогай Blender. Праца над праектам пачалася ў траўні 2009. Фільм быў афіцыйна выпушчаны 27 верасня 2010 года на Кінафестывалі ў Нідэрландах. Інтэрнэт-рэліз стаў даступным для сцягвання 30 верасня 2010 года.

Tears of Steel правіць

2 кастрычніка 2011 года пачалася праца над чацвёртым адкрытым праектам фільма пад кодавай назвай Mango, паведаміў Blender Foundation[21][22]. Каманда мастакоў павінна была быць сабрана з дапамогай адкрытыга конкурсу сярод суполкі. 13 ліпеня 2012 года, з выпускам teaser’а, было аб’яўлена аб тым, што фінальнай назвай праекта будзе «Tears of Steel»[23].Фільм выйшаў 26 верасня 2012 года[24][25].

У адрозненні ад папярэдніх «анімацыйных фільмаў», «Tears of Steel» з’яўляецца фільмам з жывымі акторамі (і спэцэфектамі). Пры стварэнні фільма шырока ўжывалася тэхналогія захопу рухаў Motion Capture.

Caminandes правіць

У 2013 годзе было выпушчана два кароткаметражных, але вельмі пацешных эпізоды пра ламу[26]. У 2016 годзе выйшаў эпізод.

Cosmos Laundromat правіць

Чарговы анімацыйны фільм ад «Blender Foundation», рэліз якога адбыўся 10 жніўня 2015 года[27]. На гэты раз у кароткаметражным фільме дэманструюцца перавагі ўжывання новага рэндэр-рухавіка «Cycles», дзякуючы якому «кожны валасок футра авечкі рэалістычна гайдаецца ветрам», рэалістычныя эфекты тумана, аблокаў, дыма і інш.

Зноскі

  1. Features. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2013. Праверана 3 студзеня 2010.
  2. (not translated to mul) How Blender started, twenty years ago…(untranslated), 2013. Праверана 22 жніўня 2020.
  3. (not translated to mul) Blender’s 25th birthday!(untranslated), 2019. Праверана 22 жніўня 2020.
  4. Blender 4.1 Release Notes — 2024. Праверана 26 сакавіка 2024.
  5. Афіцыйны сайт Blend4Web - Аб праекце. Blend4Web.com. Праверана 3 ліпеня 2015.
  6. Blender.org history(недаступная спасылка) (1 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 27 красавіка 2016.
  7. How Blender started, twenty years ago…
  8. New Online Exploring Tools Bring NASA's Journey to Mars to New Generation. NASA. Праверана 7 жніўня 2015.
  9. Experience Curiosity. NASA's Eyes. Праверана 7 жніўня 2015.
  10. Blend4Web, NASA і марсаход Curiosity. Blend4Web - События. Праверана 13 жніўня 2015.
  11. Интернет в 3D: управляем марсоходом Curiosity на сайте NASA. Geektimes. Праверана 7 жніўня 2015.
  12. Khronos Events - 2015 SIGGRAPH. Khronos. Праверана 13 жніўня 2015.
  13. blender.org — Redirect (англ.) (HTML)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2006. Праверана 28 жніўня 2010.
  14. blender.org — Redirect (англ.) (HTML)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2006. Праверана 28 жніўня 2010.
  15. blender.org — Animation Festival 2005 Архівавана 3 кастрычніка 2009.
  16. blender.org — Festival 2006 Архівавана 3 кастрычніка 2009.
  17. https://www.blendernation.com/2021/06/16/new-maya-and-the-three-made-with-blender-series-images-released/
  18. https://www.blendernation.com/2018/09/28/netflix-nextgen-blender-technical-review/
  19. The Secret of Kells’ nominated for an Oscar!
  20. Blender Movie Project: Plumíferos(недаступная спасылка) (8 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана February 4, 2007.
  21. Project Mango kick-off | BlenderNation(недаступная спасылка). BlenderNation (2 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана November 28, 2011.
  22. Ton Rosendall. Project Mango Kick-off | Mango(недаступная спасылка). Blender Foundation (1 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2011. Праверана November 28, 2011.
  23. Александр Прокудин. Tears of Steel teaser released (англ.)(недаступная спасылка) (13 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. Праверана 13 ліпеня 2012.
  24. Tears of Steel — download & watch | Tears of Steel
  25. Tears of Steel Release: Today! | BlenderNation
  26. About Caminandes(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2015. Праверана 27 красавіка 2016.
  27. Cosmos Laundromat Trailer (28 мая 2024).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Творчество с Blender 3D(недаступная спасылка). — Справочная документация по Blender. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 27 кастрычніка 2011.
  • Blender Game Engine(недаступная спасылка). — Обзор компонента встроенного игрового движка BGE. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012.
  • blender-3d.ru (руск.)(недаступная спасылка). — Уроки, форум с галереей и блогами, 3d модели. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012.
  • 3d-blender.ru (руск.)(недаступная спасылка). — Уроки по 3D моделированию, переводы статей, коллекция аддонов (addons). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2014. Праверана 27 красавіка 2016.