Branchipus schaefferi — від жабраногіх ракападобных.

Branchipus schaefferi
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Branchipus schaefferi Fischer, 1834

Сінонімы
Branchipus stagnalis

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  624125
NCBI  91566
EOL  328235

Апісанне правіць

Цела злёгку сціснутае з бакоў, даўжыня да 12-25 мм. Покрывы паўпразрыстыя, што робіць гэтых рачкоў незаўважнымі для драпежнікаў. Жабраногі ўвесь час знаходзяцца ў руху, плаваючы спінным бокам цела ўніз.

На галаве добра заўважнае шво, якое раздзяляе яе на дзве часткі. Пярэдняя частка нясе антэны, задняя — ротавыя канечнасці, прыкрытыя верхняй губой. Маецца пара фасетачных вачэй на доўгіх рухомых сцяблінках і наупліяльнае вочка. Грудны аддзел складаецца з 11 сегментаў і нясе лістападобныя плавальныя канечнасці. Брушка доўгае, цыліндрычнае, складаецца з 9 сегментаў. У самцоў на ім маюцца два капулятыўных органы, у самак прымацоўваецца яйцавы мяшок. Брушны аддзел заканчваецца адросткам (тэльсанам) з вілачкамі, пакрытымі валаскамі.

Кожная ножка складаецца з асноўнага членіка і некалькіміх прыдаткаў, адзін з якіх відазменены ў жабру.

Арэал правіць

Сустракаюцца адносна рэдка ў нешматлікіх часовых вадаёмах лесастэпавай і стэпавай зон Усходняй Еўропы, у Беларусі — толькі на Палессі.

Спосаб жыцця правіць

Кормам жабраногам служаць раслінны і жывёльны планктон і арганічны дэтрыт, завіслы ў вадзе. Пры недахопе пажыўных рэчываў жабраног падплывае да дна і ўзмучвае там глеістыя адклады.

Branchipus schaefferi у акварыуме

Рух ножак жабраногаў паслядоўны. Рухаючыся назад, канечнасці штурхаюць цела рачка, а загінаючыся ўніз, ствараюць ток вады з харчовымі часцінкамі, які накіроўваецца па баразёнцы на брушным баку цела да рота.

Яйцы могуць трываць высыханне (нават да некалькіх месяцаў)[1]. Пасля ўзнікнення часовых вадаёмаў з яец вельмі хутка выходзяць лічынкі (праз 2 гадзіны), якія прыкладна цераз 8 дзён становяцца дарослымі асобінамі[2].

Зноскі

  1. Jura Cz. Bezkręgowce. Podstawy morfologii funkcjonalnej, systematyki i filogenezy, Wyd. PWN, 1997 (польск.)
  2. Grabda E. (red.) Zoologia, bezkręgowce, tom II, część pierwsza (wydanie drugie zmienione), PWN, Warszawa 1985 (польск.)

Літаратура правіць

  • Круглова О. Ю. Класс Crustacea — Ракообразные: метод. рекомендации. В 2 ч. Ч. 1. Низшие ракообразные — Мн.: БГУ, 2014. (руск.)

Спасылкі правіць