Bravia Chaimiteбронетранспарцёр, выраблены партугальскай кампаніяй Bravia. Створаны на базе амерыканскага Cadillac Gage Commando з шэрагам паляпшэнняў і тэхнічных мадыфікацый[1].

Bravia Chaimite
Выява
Бітва
Краіна паходжання
Вытворца Bravia[d]
Усяго выраблена 600
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 1967
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У залежнасці ад мадыфікацыі бранявік умяшчаў ад 4 да 11 чалавек і быў узброены кулямётамі, мінамётамі і іншым. Выкарыстоўваліся дызельныя рухавікі ў 155 к.с. (115 кВт) пры 3300 абаротах у хвіліну з аўтаматычнай перадачай, здольнай развіваць хуткасці да 99 км/г. Браня БТРа магла вытрымаць кулі калібрам 7,62 мм НАТА.

Гісторыя

правіць

Распрацаваны ў сярэдзіне 1960-х гадоў для партугальскай арміі. У сваім першапачатковым увасабленні Chaimite нагадваў мадыфікаваны амерыканскі бранявік Cadillac Gage Commando[1]. У 1977 годзе на слуханнях у Палаце прадстаўнікоў Злучаных Штатаў стала вядома, што ліцэнзія партугальскай кампаніі не прадстаўлялася. У выніку двое былых супрацоўнікаў Cadillac Gage былі прыцягнуты да адказнасці за незаконную перадачу тэхнічнай інфармацыі[2].

Першы прататып Chaimite з’явіўся ў 1966 годзе і быў распрацаваны галоўным чынам для непасрэднай агнявой падтрымкі, будучы ўзброеным 90-мм гарматай. У канцы 60-х прататып быў адпраўлены ў Партугальскую Гвінею для баявых выпрабаванняў, дзе ён паказаў сябе добра, але пазней знішчаны паўстанцамі Афрыканскай партыі за незалежнасць Гвінеі і Каба-Вердэ з дапамогай савецкага гранатамёта[3].

Бронетранспарцёр выкарыстоўвася падчас канфлікту на Філіпінах (паліцыяй супраць ісламістаў)[4], грамадзянскай вайны ў Ліване (сіламі ўнутранай бяспекі[5], хрысціянскімі апалчэннямі[6], Арганізацыяй вызвалення Палесціны[7]), каланіяльных войн у Анголе, Мазамбіку і Гвінеі-Бісау (партугальскай арміяй супраць партызан).

Да моманту спынення вытворчасці было выраблена больш за 600 адзінак[1]. У перыяд з 2008[8] па 2016[9] Chaimite быў паступова зняты з узбраення партугальскай арміі і заменены аўстрыйскім Pandur II 8x8.

Варыянты

правіць
  • V-200: бронетранспарцёр
  • V-200 Armada 60: спецыяльны варыянт для партугальскай марской пяхоты, узброены 60 мм рэактыўнай устаноўкай
  • V-300: варыянт агнявой падтрымкі, узброены гарматамі FN Minimi, FN MAG або 20 мм.
  • V-400: машына агнявой падтрымкі з 90-мм або 75-мм гарматай.
  • V-500: машына сувязі і кіравання.
  • V-600: 81 мм альбо 120 мм мінамёт.
  • V-700: з ракетнай устаноўкай Swingfire або HOT
  • V-800: машына хуткай дапамогі
  • V-900: браняваная эвакуацыйная машына
  • V-1000: паліцэйская машына з вадамётам

Аператары

правіць

У той ці іншы перыяд бронетраспарцёр знаходзіўся на ўзбраенні такіх краін, як Ліван[10][11], Лівія[10], Перу[10], Партугалія[12][13], Філіпіны[10][14], Іран[12], Малайзія[15], М’янма[12], Венесуэла[12].

Крыніцы

правіць
  1. а б в Christopher F. Foss (1976). Jane's World Armoured Fighting Vehicles (1976 ed.). Macdonald and Jane's Publishers Ltd. pp. 290–293. ISBN 0-354-01022-0.
  2. United States-South Africa Relations: Arms Embargo Implementation: Hearings Before the Subcommittee on Africa of the Committee on International Relations, House of Representatives, Ninety-fifth Congress, First Session, July 14 and 20, 1977 (Report) (First ed.). Washington D.C.: Government Printing Office. July 1977. p. 63. Праверана 28 June 2017. The assertion was made here last week that a Portuguese firm, Bravia, had produced V-150 personnel carriers under license...from Cadillac Gage of Detroit. This statement is false. The facts are that two former employees of Cadillac Gage stole technical data and conveyed it to the Portuguese firm. When this was discovered by the U.S. Government, the two former employees were prosecuted for illegally transferring the technology, and were convicted and sentenced.
  3. Coutinho, Pereira (May–August 2012). "Exército Português Auto-Metralhadoras" (PDF). Revista da Cavalaria. 3 (27): 6–10. Архівавана з арыгінала (PDF) December 20, 2014.
  4. Monteiro, Berliet, Chaimite e UMM – Os Grandes Veículos Militares Nacionais (2018), pp. 36; 55.
  5. Monteiro, Berliet, Chaimite e UMM – Os Grandes Veículos Militares Nacionais (2018), p. 41.
  6. An ex-ISF V-200 Chaimite employed by the Guardians of the Cedars pictured at Houche el-Oumara during the Battle of Zahleh, April–June 1981.
  7. Blindado Chaimite 4x4 (парт.). ecsbdefesa. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2012. Праверана 30 чэрвеня 2010.
  8. Monteiro, Berliet, Chaimite e UMM – Os Grandes Veículos Militares Nacionais (2018), pp. 80-95.
  9. Monteiro, Berliet, Chaimite e UMM – Os Grandes Veículos Militares Nacionais (2018), pp. 152-156.
  10. а б в г Trade Registers. Armstrade.sipri.org. Праверана 20 чэрвеня 2013.
  11. Monteiro, Berliet, Chaimite e UMM – Os Grandes Veículos Militares Nacionais (2018), pp. 41-43.
  12. а б в г CHAIMITE V-200 (Parte II - Conclusão) | Operacional(нявызн.). Праверана 31 снежня 2020.
  13. CHAIMITE V-200 (Parte I) | Operacional(нявызн.). Праверана 31 снежня 2020.
  14. https://web.archive.org/web/20120105091042/http://www.ecsbdefesa.com.br/fts/Chaimite.pdf
  15. Monteiro, Berliet, Chaimite e UMM – Os Grandes Veículos Militares Nacionais (2018), p. 36.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць