Chirodectes maculatus — від медуз з атраду Chirodropida. Вылучаецца ў манатыпны род Chirodectes[2].
Chirodectes maculatus |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Род: | Chirodectes Gershwin, 2006 |
Від: | Chirodectes maculatus |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Chirodectes maculatus (Cornelius, Fenner et Hore, 2005)
|
Сінонімы |
---|
- Chiropsalmus maculatus Cornelius, Fenner et Hore, 2005[1]
|
|
Першы і адзіны навукова вывучаны асобнік віду Chirodectes maculatus быў злоўлены 2 мая 1997 года на знешнім краі Вялікага Бар’ернага рыфа прыкладна ў 43 км ад узбярэжжа паўночна-ўсходняга Квінслэнду, Аўстралія. Ён быў знойдзены на глыбіні 5 метраў ад паверхні. Аднак даследчыкі, якія ўпершыню апісалі яго, выказалі здагадку, што ён мог быць занесены ў гэты раён цыклонам Джасцін[en], які бушаваў непадалёк ад паўночна-ўсходніх берагоў Аўстраліі ў сакавіку 1997 года. Купал гэтай медузы меў вышыню каля 15 см, яго можна было назіраць у даследчай лабараторыі на працягу ўсяго некалькіх гадзін з-за таго, што ён быў вельмі далікатным[3].
Другі вядомы асобнік гэтага віду быў заўважаны дайверамі 26 снежня 2021 года ў водах непадалёк ад Паўночнага ўскрайку вострава Новая Ірландыя ў архіпелагу Бісмарка[4].
У 2022 годзе прадстаўнік віду быў зняты ля ўзбярэжжа Папуа — Новай Гвінеі дайверам Дарыянам Борчэрдсам. Гэта толькі другая вядомая дакументацыя гэтага рэдкага віду медуз[5].
Трапічны від, які жыве ў заходняй акваторыі Ціхага акіяна. Сустракаецца вельмі рэдка.
Від быў апісаны ў 2005 годзе брытанска-аўстралійскай групай біёлагаў і першапачаткова аднесены да роду Chiropsalmus Agassiz, 1862 з сямейства Chiropsalmidae Thiel, 1936[3]. Аднак ужо ў 2006 годзе іншым аўстралійскім навукоўцам была праведзена рэвізія сямейства Chiropsalmidae, у выніку якой дадзены від быў выдзелены ў асобны род Chirodectes Gershwin, 2006 і перанесены ў іншае сямейства атраду Chirodropida — Chirodropidae Haeckel, 1880[6].
Выпадкі ўжальвання чалавека медузай Chirodectes maculatus не вядомыя, пры даследаванні выяўленых асобнікаў ні адзін з іх не датыкаўся з целам чалавека, аднак з прычыны яе адносна вялікіх памераў і надзвычайнай атрутнасці некаторых прадстаўнікоў атраду Chirodropida мяркуецца, што і гэты від таксама ядавіты[3].
Зноскі