Адкрыць галоўнае меню

Новая Ірландыя (англ.: New Ireland) — востраў архіпелага Бісмарка на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад аднайменнай правінцыі дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. Плошча - 7 404 км². Насельніцтва (2002 г.) - 118 350 чал.

Новая Ірландыя
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
New Ireland Topography.png
Характарыстыкі
Плошча7 404 км²
Найвышэйшы пункт2 379 м
Насельніцтва118 350 чал. (2002)
Шчыльнасць насельніцтва15,98 чал./км²
Размяшчэнне
3°33′ пд. ш. 152°00′ у. д.HGЯO
АрхіпелагАрхіпелаг Бісмарка
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Новая Ірландыя (Папуа — Новая Гвінея)
Новая Ірландыя
Новая Ірландыя
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Востраў Новая Ірландыя месціцца на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна ў 812 км на паўночны ўсход ад Порт-Морсбі, сталіцы Папуа — Новай Гвінеі. Гэта вузкі кавалак сушы, выцягнуты з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 364 км. Найбольшая шырыня на поўдні — каля 48 км, у цэнтральнай частцы — каля 5,6 км. Востраў быў сфарміраваны ў выніку вулканічнай дзейнасці, якая пачалася ў алігацэнавы перыяд. Найбольшыя вулканічныя масівы знаходзяцца ў паўднёвай частцы, дзе гара Тарон узвышаецца на 2379 м над паверхняй акіяна. Астатняя тэрыторыя складаецца з вапняковых і старажытных вулканічных утварэнняў. Уздоўж усяго вострава цягнецца горны хрыбет.

Клімат экватарыяльны вільготны, вельмі дажджлівы. У гарах і на ўзбярэжжы пераважаюць кіслотныя глебы. На Новай Ірландыі шмат рэк, звычайна вельмі кароткіх. На вапняковых плато глебы кіпрыя, хутка ўсмоктваюць вільгаць, таму нават у сезон мусонаў тут адчуваецца нястача прэснай вады.

ПрыродаПравіць

Прырода Новай Ірландыі характаразуецца наяўнасцю дажджавых горных і нізінных трапічных лясоў. Распаўсюджаная флораараўкарыя, тэрміналія, мангры, у гарах — падуб, кастанопсіс, бук, сізігіум і г. д. Фаўна прадстаўлена разнастайнымі птушкамі, яшчаркамі і казуркамі. Карэнныя віды сысуноў — выключна кажанамі і грызунамі. Дзякуючы дзейнасці чалавека ў дзікую прыроду вострава трапілі і хутка размножыліся такія прадстаўнікі фаўны, як свінні, сабакі, каты, палінезійскія пацукі, жабы.

ГісторыяПравіць

Археолагі выявілі на востраве Новая Ірландыя рэшткі культуры Лапіта, якая належыла продкам палінезійцаў і, магчыма, мікранезійцаў. Аднак да прыходу еўрапейцаў на востраве дамінавалі ўжо меланезійцы і папуасы, якія размаўлялі на 15 асобных мовах.

У 1615 г. востраў быў адкрыты галандскай экспедыцыяй на чале В. Схаўтэна. У XIX ст. мясцовыя жыхары часцяком станавіліся ахвярамі гандлю рабамі. У канцы 1870-ых гг. востраў няўдала каланізавалі французы. З-за эпідэмій і сутычак з карэннымі жыхарамі загінула болей за 100 каланістаў. У 1885 г. Новая Ірландыя далучана да каланіяльных валоданняў Германіі. У 1914 г. перайшла пад кантроль Аўстраліі.

У 1975 г. востраў увайшоў ў склад дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. У нашы дні разам з суседнімі астравамі (Новы Гановер, Табар, Мусау, Ліхір, Джаул і інш.) складае асобную правінцыю.

СпасылкіПравіць