Араўкарыя
Араўка́рыя (Araucaria) — род голанасенных раслін сямейства араўкарыевых.
Араўкарыя | ||||||||||||||
Araucaria araucana | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Araucaria Juss. | ||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьХвойныя, пераважна двухдомныя дрэвы, звычайна з плоскай ларасоналадобнай кронай, вышынёй да 60—75 м і дыяметрам ствала да 2,5 м. Галінкі кальчакаватыя, гарызантальна распасцёртыя. Кара тоўстая, баразнаватая, смалістая. Лісце размешчана спіральна, плоскае, скурыстае, ад ланцэта- да шырокаяйцападобнага, часам іголкападобнае, даўжынёй 4—10 см. Мікрастробілы («мужчынскія шышкі») цыліндрычныя, буйныя — даўжынёй да 20—25 см і дыяметрам да 4—5 см. Жаночыя шышкі авальныя, дыяметр 7—35 см. Насенне арэхападобнае, з крыльчатай лускавінкай.
Пашырэнне
правіцьКаля 18 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі, на астравах Ціхага акіяна. Найбольш вядомыя араўкарыя высокая (Araucaria heterophylla), чылійская (Araucaria araucana) і бразільская (Araucaria angustifolia) (у т.л. культывуюцца як дэкаратыўныя на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа і Крыма). На Беларусі араўкарыю высокую вырошчваюць у пакоях і аранжарэях.
Выкарыстанне
правіцьДраўніна выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, на выраб мэблі, музычных інструментаў, паперы і інш., смала — як лекавы сродак. Насенне ў некаторых відаў ядомае.
Літаратура
правіць- Араўкарыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).