Хітрыдыяльныя

(Пасля перасылкі з Chytridiales)

Хітрыдыя́льныя (Chytridiales) — парадак хітрыдыевых грыбоў.

Хітрыдыяльныя

Synchytridium endobioticum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chytridiales Cohn (1879)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  13786
NCBI  4810
EOL  5779
MB  90416

Апісанне правіць

Вегетатыўнае цела ў выглядзе пратаплазменнай масы або авальнай ці цыліндрычнай клеткі, укрытай абалонкай, ад яхой адыходзіць міцэлій. Бясполае размнажэнне адбываецца з дапамогай аднажгуцікавых зааспор, палавое (аагамія, гаметагамія, саматагамія) — у неспрыяльных умовах.

Арэал і экалогія правіць

Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 10 відаў з родаў альпідый (Olpidium), рызафідый (Rhizophydium) і сінхітрый (Synchytrium). Сапратрофы на раслінных і жывёльных рэштках, паразіты на водных грыбах, мікраскапічных жывёлах і водарасцях.

Класіфікацыя правіць

Адрозніваецца 5 сямействаў, каля 80 родаў, больш за 400 відаў.

Значэнне правіць

Узбуджальнікі хвароб вышэйшых раслін — чорнай ножкі сельскагаспадарчых культур і раку бульбы.

Зноскі

Літаратура правіць