Continental Airlines, Inc., (бел.: Кантыне́нтэл Эйрлайнз) (NYSE: CAL), — чацвёртая па велічыні авіякампанія Злучаных Штатаў Амерыкі[4] са штаб-кватэрай у Х’юстане, штат Тэхас, член глабальнага авіяцыйнага альянсу пасажырскіх перавозак «Star Alliance» з 2009 года. 1 кастрычніка 2010 года «Continental Airlines» афіцыйна злілася з кампаніяй «United Airlines». Новы авіяперавозчык будзе працаваць пад брэндам «United Airlines», з выкарыстаннем лагатыпа «Continental Airlines». Новая авіякампанія стала найбуйнейшым авіяперавозчыкам у свеце[5].

Continental Airlines
ІАТА
CO
ІКАА
COA
Пазыўны
CONTINENTAL
Дата заснавання 1934[1]
Спыненне дзейнасці 2012
Порт прыпіскі Міжнародны аэрапорт Х'юстан (Інтэркантынентал)
Дэвіз Work Hard. Fly Right.
Хабы
Альянс
Кірункі 283[3]
Уваходзіць у United Continental Holdings, Inc.
Штаб-кватэра Х'юстан, Тэхас, Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Кіраўніцтва Джэфры А. Смісек (CEO і прэзідэнт)
Зейн Роўв(CFO)
Сайт: http://www.united.com

«Кантынентал» выконвае больш за 3 тысяч рэйсаў у дзень у звыш 190 пунктаў прызначэння за межамі краіны і ў 151 аэрапорт на тэрыторыі ЗША[6]. Маршрутная сетка перавозчыка ахоплівае гарады Канады, Лацінскай Амерыкі, Еўропы, Злучаных Штатаў Амерыкі і краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Авіякампанія эксплуатуе ў якасці сваіх галоўных хабаў Міжнародны аэрапорт Ньюарка Ліберці, Міжнародны аэрапорт Х’юстан (Інтэркантынентал), Міжнародны аэрапорт Кліўленда Хопкінс і Міжнародны аэрапорт імя Антоніа Вон Пата. У аэрапорце Гуама базуецца даччынае падраздзяленне авіякампаніі — Continental Micronesia, якая злучае сваімі рэйсамі рэгіён Мікранезіі з гарадамі Усходняй Азіі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Ганалулу і з аўстралійскім горадам Кэрнс.

«Continental Airlines» з’яўляецца мінарытарным уладальнікам авіякампаніі «ExpressJet Airlines», якая працуе пад гандлёвай маркай «Continental Express», але кіруецца незалежным кіраўніцтвам і мае ўласныя размешчаныя акцыі. Невялікія авіяперавозчыкі «Cape Air», «Colgan Air», «CommutAir» і «Gulfstream International Airlines» працуюць пад брэндам «Continental Connection», кампанія «Chautauqua Airlines» — пад маркай «Continental Express», аднак сама «Кантынентал» не мае ў гэтых авіякампаніях сваёй долі ўласнасці.

З верасня 2005 года «Кантынентал» з’яўляецца паўнапраўным членам альянсу «SkyTeam», у якім мае шчыльныя партнёрскія адносіны з авіякампаніямі «Northwest Airlines», «Delta Air Lines», «Air France», KLM, «Aeromexico» і «Alitalia», а таксама код-шэрынгавыя дагаворы з чыгуначнай кампаніяй «Amtrak», якая працуе на рынку паўночна-ўсходняй часткі ЗША, з «US Helicopter», выконваючай верталётныя перавозкі з Міжнароднага аэрапорта Ньюарка (Ліберці) у Манхэтэн, і з французскай чыгуначнай кампаніяй «SNCF French Rail». У студзені 2009 года «Кантынентал» абвясціла пра выхад з 24 кастрычніка 2009 года з альянсу «SkyTeam» і плануемае ўваходжанне ў іншы авіяцыйны альянс «Star Alliance» ужо на наступны дзень — 25 кастрычніка[7].

Зноскі

  1. Norwood, Tom; Wegg, John (2002). North American Airlines Handbook (3rd ed.). Sandpoint, ID: Airways International. ISBN 0-9653993-8-9. Архівавана з арыгінала 28 лістапада 2016. Праверана 11 студзеня 2022.
  2. Continental Airlines To Leave SkyTeam To Join Star Alliance Архівавана 28 чэрвеня 2008. (Official Press Release: June 19, 2008)
  3. "Continental Airlines Announces New Policy for Same-Day Flight Changes". Continental Airlines. 3 ліпеня 2008. Архівавана з арыгінала 15 студзеня 2010.
  4. «Continental now USA’s 4th-biggest airline, passing Northwest», USA Today notes Continental overtaking Northwest according to a Bloomberg News study
  5. United Airlines становіцца найбуйнейшым у свеце авіяперавозчыкам
  6. "Directory: World Airlines". Flight International. 2007-04-03. p. 68.
  7. "Continental Air Leaving SkyTeam Oct 24 To Join Star Alliance". CNNMoney.com. 29 студзеня 2009. Архівавана з арыгінала 2 лютага 2009.

Спасылкі

правіць