Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён
Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён (АЦР) — палітычны і эканамічны тэрмін, які пазначае краіны, размешчаныя па перыметры Ціхага акіяна і шматлікія астраўныя дзяржавы ў самым акіяне.
АТР аб’ядноўвае 58 краін і тэрыторый, часам да рэгіёна адносяць Непал, Манголію, Саюз М’янма, Індыю (гэтыя краіны на карце «58 краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, асноўныя інтэграцыйныя групоўкі і іх узаемасувязь» зафарбаваны палосамі)[1]. На прасторы рэгіёна засяроджаны найбуйнейшыя інтэграцыйныя групоўкі, у тым ліку Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва (АЦЭС), Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН), Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) і ўдзельнікі буйных арганізацый: Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД), Еўразійская эканамічная супольнасць (ЕўрАзЭС), Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), БРЫКС, G-20, G-8, E-7[2]. Яны цесна ўзаезвязаны паміж сабой, шырока дыверсіфікаваны (Садружнасць нацый) ці спецыялізаваны (АПЕК).
Найбуйнейшымі гарадамі рэгіёна з’яўляюцца Шанхай, Ганконг, Сінгапур, Куала-Лумпур, Тайбэй, Сеул, Токіа, Лос-Анджэлес, Сідней, Мельбурн, Сан-Францыска, Сіэтл і Ванкувер. Штаб-кватэры шматлікіх міждзяржаўных і недзяржаўных арганізацый Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна размешчаны ў Ганалулу (Гаваі).
У рэгіёне прадстаўлена вялікая разнастайнасць эканомік і рэсурсаў: Ганконг, Тайвань і Сінгапур, якія дынамічна развіваюцца, высокія тэхналогіі Японіі, Карэі, Тайваня і захаду ЗША, прыродныя рэсурсы Аўстраліі, Канады, Філіпін і расійскага Далёкага Усходу, людскія рэсурсы Кітая і Інданезіі, высокая сельскагаспадарчая прадукцыйнасць Чылі, Новай Зеландыі, Філіпін і ЗША.
Шматлікія эканамісты мяркуюць, што з паступовым згасаннем старых індустрыяльных цэнтраў у Еўропе і на ўсходзе ЗША цэнтр сусветнай эканамічнай актыўнасці можа перамясціцца ў Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён.
Краіны, якія ўваходзяць у Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён
правіцьПаўночна-Усходняя Азія і Цэнтральная Азія
правіцьПаўночна-Усходняя Азія і Цэнтральная Азія.
Кітай
Ганконг
Макао
Тайвань
Японія
Манголія
Паўночная Карэя
Паўднёвая Карэя
Казахстан
Кыргызстан
Таджыкістан
Туркменістан
Узбекістан
Паўднёва-Усходняя Азія і Акіянія
правіцьПаўднёва-Усходняя Азія і Акіянія (Аўстралазія, Мікранезія, Палінезія, Меланезія).
Бруней
Камбоджа
Усходні Тымор
Інданезія
Лаос
Малайзія
М'янма
Філіпіны
Сінгапур
Тайланд
В'етнам
Амерыканскае Самоа
Аўстралія
Астравы Кука
Федэратыўныя Штаты Мікранезіі
Французская Палінезія
Фіджы
Гуам
Кірыбаці
Маршалавы Астравы
Науру
Новая Каледонія
Новая Зеландыя
Ніуэ
Паўночныя Марыянскія астравы
Самоа
Палаў
Папуа-Новая Гвінея
Саламонавы астравы
Такелау
Тонга
Тувалу
Вануату
Уоліс і Футуна
- Шаблон:Сцягафікацыя/Bougainville Бугенвіль
Востраў Каляд
- Шаблон:Сцягафікацыя/Chuuk State Дзяржава Чуук
Какосавыя астравы
- Шаблон:Сцягафікацыя/Easter Island Востраў Пасхі
- Шаблон:Сцягафікацыя/Hawaii Гаваі
- Шаблон:Сцягафікацыя/Midway Islands Астравы Мідўэй
- Шаблон:Сцягафікацыя/Johnston Atoll Атол Джонстан
- Шаблон:Сцягафікацыя/Howland Island Востраў Гаўленд
- Шаблон:Сцягафікацыя/Palmyra Atoll Атол Пальмірскі
- Шаблон:Сцягафікацыя/Kingman Reef Рыф Кінгман
- Шаблон:Сцягафікацыя/Jarvis Island Востраў Джарвіс
- Шаблон:Сцягафікацыя/Baker Island Востраў Бэйкер
- Шаблон:Сцягафікацыя/Coral Sea Islands Астравы Каралавага Мора
- Шаблон:Сцягафікацыя/Ashmore and Cartier Islands Астравы Ашмар і Карцье
- Шаблон:Сцягафікацыя/Heard Island and McDonald Islands Астравы Херд і Макдональд
Востраў Норфалк
- Шаблон:Сцягафікацыя/Isla Salas y Gómez Востраў Салас і Гомес
Астравы Піткэрн
- Шаблон:Сцягафікацыя/Torres Strait Islands Астравы праліва Торэс
- Шаблон:Сцягафікацыя/Wake Island Востраў Уэйк
- Шаблон:Сцягафікацыя/West Papua Заходняе Папуа
Паўднёва-Заходняя Азія
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ МАІ, МДУ і Ціхі акіян
- ↑ Сямёрка краін у стадыі развіцця ці краіны ў стадыі развіцця вялікай сямёркі (Emerging-7, E7), якая аб’ядноўвае эканомікі краін Расіі, Кітая, Індыі, Бразіліі, Мексікі, Інданезіі і Турцыі
Літаратура
правіць- Clausen, A. W. The Pacific Asian Countries: A Force For Growth in the Global Economy. Los Angeles: World Affairs Council, 1984. ED 244 852.
- Cleveland, Harlan. The Future of the Pacific Basin: A Keynote Address. New Zealand: Conference on New Zealand’s Prospects in the Pacific Region, 1983.