Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва

міжурадавая арганізацыя дзяржаваў Ціхага акіяну

Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва (АЦЭС) — форум 21 эканомікі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну для супрацоўніцтва ў галіне рэгіянальнага гандлю і палягчэння і лібералізацыі капіталаўкладанняў. Мэтай АЦЭС з’яўляецца павышэнне эканамічнага росту і росквіту ў рэгіёне і ўмацаванне азіяцка-ціхаакіянскай супольнасці.

Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва
англ.: Asia-Pacific Economic Cooperation[1]
Дата заснавання / стварэння 6 лістапада 1989[2]
Выява
Кароткая назва APEC, 亞太經合會, 亚太经合组织, 亞太經合組織, 亞太經合組織, 亚太经合组织, 亚太经合组织, АТЭС, АЦЭС, АТЕС, เอเปค, АТИС, एपेक, ԱԽՏԽ, APEK, APEK, АТЭС, ਏਪੀਈਸੀ, CEAP і 亞太經合組織
Дэвіз (тэкст) open regionalism
Краіна
Член у
Колькасць членаў 21
Размяшчэнне штаб-кватэры
Супрацоўнікаў
  • 50 чал. (2022)[4]
Мова, якая выкарыстоўваецца англійская[3]
Афіцыйны сайт apec.org (англ.)
Выява карты
Зона абслугоўвання Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У эканоміках-удзельніцах пражывае каля 40 % сусветнага насельніцтва, на іх прыпадае прыблізна 54 % ВУП і 44 % сусветнага гандлю.

Члены АЦЭС

правіць
 

У наш час у АЦЭС 21 член, сярод іх — большасць краін з берагавой лініяй у Ціхага акіяна. Адна з нешматлікіх міжнародных арганізацый, да якіх Тайвань далучыўся з поўным ухваленнем Кітая. У выніку ў АЦЭС прыняты тэрмін эканомікі, якія ўдзельнічаюць, а не краіны-ўдзельнікі.

Эканомікі, якія ўдзельнічаюць Дата ўступлення
 Аўстралія 1989
 Бруней 1989
 В’етнам 1998
 Ганконг, Кітай[5] 1991
  ЗША 1989
 Інданезія 1989
 Канада 1989
 Кітайская Народная Рэспубліка[6] 1991
 Кітайскі Тайбэй[7] 1991
 Малайзія 1989
 Мексіка 1993
 Новая Зеландыя 1989
 Папуа — Новая Гвінея 1993
 Перу 1998
 Расія 1998
 Рэспубліка Карэя 1989
 Сінгапур 1989
 Тайланд 1989
 Філіпіны 1989
 Чылі 1994
 Японія 1989

Гісторыя АЦЭС

правіць

Арганізацыя ўтворана ў 1989 годзе ў Канберы па ініцыятыве прэм’ер-міністраў Аўстраліі і Новай Зеландыі.

АЦЭС ўтворана як свабодны кансультатыўны форум без якой-небудзь жорсткай арганізацыйнай структуры або буйнога бюракратычнага апарату. Сакратарыят АЦЭС, размешчаны ў Сінгапуры, уключае толькі 23 дыпламаты, якія прадстаўляюць краіны-ўдзельніцы АЦЭС, а таксама 20 мясцовых наёмных супрацоўнікаў.

Першапачаткова вышэйшым органам АЦЭС былі штогадовыя нарады на ўзроўні міністраў. З 1993 года галоўнай формай арганізацыйнай дзейнасці АЦЭС з’яўляюцца штогадовыя саміты (нефармальныя сустрэчы) лідараў эканомік АЦЭС, у ходзе якіх прымаюцца дэкларацыі, якія падводзяць агульны вынік дзейнасці Форума за год і вызначаюць перспектывы далейшай дзейнасці. З вялікай перыядычнасцю праходзяць сесіі міністраў замежных спраў і эканомікі.

Галоўныя працоўныя органы АЦЭС: Дзелавы кансультацыйны савет, тры камітэты экспертаў (камітэт па гандлі і інвестыцыях, эканамічны камітэт, адміністрацыйна-бюджэтны камітэт) і 11 рабочых груп па розных галінах эканомікі.

У 1998 годзе адначасова з прыёмам у АЦЭС трох новых членаў — Расіі, В’етнама і Перу — уведзены 10-гадовы мараторый на далейшае пашырэнне складу членаў Форуму. Заявы на ўступленне ў АЦЭС падалі Індыя і Манголія.

Зноскі

  1. https://www.apec.org/about-us/about-apec
  2. https://www.apec.org/meeting-papers/annual-ministerial-meetings/1989/1989_amm
  3. а б https://www.apec.org/meeting-papers/annual-ministerial-meetings/1992/1992_amm/annex3
  4. https://www.apec.org/about-us/apec-secretariat/employment
  5. Ганконг далучыўся да АЦЭС у 1991 годзе, быўшы пад брытанскім кіраваннем, пад назвай «Ганконг». У 1997 годзе Ганконг стаў спецыяльным адміністрацыйным раёнам КНР і прыняў назву «Ганконг, Кітай».
  6. Кітайская Народная Рэспубліка уяўляе інтарэсы толькі кантынентальнага Кітая, паколькі Ганконг і Аомынь лічацца асобнымі эканомікамі.
  7. З прычыны спрэчкі з Кітайскай Народнай Рэспублікай з нагоды палітычнага статусу Тайваня Кітайская Рэспубліка ўваходзіць у АЦЭС пад назвай «Кітайскі Тайбэй», а не пад афіцыйнай назвай «Кітайская Рэспубліка» ці агульнапрынятым «Тайвань».