Космас раздзельналісты
Космас раздзельналісты[1] (Cosmos bipinnatus) — тыпавы від кветкавых раслін роду Космас (Cosmos) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Космас раздзельналісты | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Cosmos bipinnatus Cav. | |||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьРасліна дасягае вышыні да 150 см. Сцябло прамое густа галінаванае, лісце ажурнае двойчыпёрыстае, рассечана на ніткападобныя дзелькі. Суквецце — кошык да 7 см у дыяметры, асноўная афарбоўка язычковых кветак белая, ружовая і чырвоная.
Лісце двойчы пёрыстарассечанае на ніткападобныя долі. Суквецці буйныя, размяшчаюцца на доўгіх кветканосах з бясплоднымі язычковымі і двухполымі трубчатымі кветкамі, дыяметрам дасягаюць 7-10 см. Суквецці — кошыкі шматкветкавыя на голых кветаносах, адзінкавыя або сабраны ў друзлыя, шчыткападобныя мяцёлкі.
Арэал
правіцьРасліна паходзіць з паўднёвых раёнаў Паўночнай Амерыкі, распаўсюдзілася ў Расіі і па ўсім свеце як дэкаратыўная садовая расліна.
Сінонімы
правіць- Bidens bipinnata Baill. nom. illeg.
- Bidens formosa (Bonato) Sch.Bip.
- Bidens lindleyi Sch.Bip. nom. illeg.
- Coreopsis formosa Bonato ex Pritz.
- Cosmea tenuifolia Lindl. ex Heynh.
- Cosmea tenuifolia (Lindl.) J.W.Loudon
- Cosmos formosa Bonato
- Cosmos hybridus Goldring
- Cosmos hybridus Auct.
- Cosmos spectabilis Auct.
- Cosmos tenuifolia Lindl.
- Cosmos tenuifolius Lindl.
- Georgia bipinnata (Cav.) Spreng.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.