Dead by Sunrise — сольны праект вакаліста рок-гурта Linkin Park Чэстэра Бэнінгтана, заснаваны ў 2005 годзе. У гурце таксама ўдзельнічаюць Амір Дэрак, Раян Шак, Брандан Белскі, Эліяс Андра, Энтані Валкіч. Іх дэбютны альбом Out of Ashes выйшаў 13 кастрычніка 2009 года. У Японіі выйшаў раней — 30 верасня таго ж года.

Dead by Sunrise
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны рок, пост-гранж[d], хард-рок і электронны рок
Краіны
Адкуль Лос-Анджэлес і Каліфорнія
Лэйблы Warner Bros. Records[d]
Склад
deadbysunrise.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Ідэяй стварэння сольнага праекта Чэстэр загарэўся ў 2006 годзе. Адпаведна, пасля выхаду 3-га студыйнага альбома Linkin Park Minutes to Midnight Чэстэр пачаў пошук запісвальнай кампаніі. Ён вырашыў заснаваць гурт і паклікаў свайго сябра Раяна Шака. Першапачатковая назва гурта была Snow White Tan. У інтэрв’ю Бэнінгтан сказаў, што не думаў аб назве гурта, таму што яны лічылі яе «сходам» або «вечарынкай».

10 мая 2008 года Dead By Sunrise выканалі 3 песні («Walking In Circles», «Morning After» і «My Suffering») у гонар 13-га дня нараджэння Тату-Салона Чэстара Бэнінгтана.

Нягледзячы на раннія выступленне гурта, афіцыйны дзень нараджэння гурта 9 ліпеня 2009 года. Менавіта тады кампанія «Warner Brothers» апублікавала афіцыйны прэс рэліз.

У ліпені 2008 тур Dead By Sunrise быў завершаны і праца над альбомам, які атрымаў назву Out of Ashes, пачалася поўным ходам. Да ўдзелу быў запрошаны прадзюсер Говард Бэнсан, вядомы па супрацоўніцтве з My Chemical Romance і Daughtry. Першым слухачом альбома стаў Майк Шынода. Ён сказаў, што Чэстэр сур’ёзна папрацаваў над вакалам, і што яму гэты альбом падабаецца. Папярэднія заказы на альбом былі адкрыты першага верасня на iTunes і MySpace. Альбом выйшаў 13 кастрычніка 2009 года. Альбом шчодра ацэнены крытыкамі і прыхільнікамі абодвух гуртоў.

Дыскаграфія правіць

Студыйныя альбомы правіць

Год Дэталі Пазіцыя
US US Rock US
Digital
US Alt. US HR UK AUS FR GR NE SW
2009 Out of Ashes
  • Рэліз: 13 кастрычніка 2009
  • Лэйбл: Warner Bros.
  • Фармат: CD, Digital download
29 12 9 9 5 74 11 109 5 82 18

Сінглы правіць

Год Назва Пазіцыя Альбом
US Main US Alt US Rock
2009 «Crawl Back In» 11 22 22 Out of Ashes
«Let Down»
2010 «Inside of Me» 40
«Too Late»[1]

Удзельнікі правіць

Зноскі

  1. Hot/Mod/AC Cool New Music | Hot AC Modern Adult Rock Songs on the Radio | …. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2012.

Спасылкі правіць