Дынобрыян

(Пасля перасылкі з Dinobryon)

Дынобрыян (Dinobryon) — род аднаклетачных і каланіяльных залацістых водарасцей.

Дынобрыян

Dinobryon divergens
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dinobryon Ehrenberg, 1834


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1515
NCBI  98059
EOL  11770

На Беларусі 12 відаў трапляюцца ў рэках, азёрах, сажалках, балотах.

Апісанне

правіць

Адзіночныя або сабраныя ў кусцістыя калоніі арганізмы з «хаткай», свабодна плаваюць ці прымацаваныя да субстрату. «Хаткі» рознай формы, каля вусцейка пашыраныя, прама або коса зрэзаны, звужаны ўніз або выцягнуты ў вастрыё. Клеткі верацёна- або цыліндрычнападобныя, прымацаваны да сценак «хаткі» сцяблінкай. Жгуцікаў 2 — доўгі перысты і бакавы гладкі. Храматафоры залаціста-жоўтыя, бура-зялёныя. Ядро цэнтральнае. Вочка ёсць або адсутнічае. Размнажэнне падоўжаным дзяленнем клеткі ўнутры матчынай «хаткі».

Вядома больш за 20 відаў, пашыраных пераважна ў чыстых вадаёмах.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць