Dinteranthus — род раслін сямейства Aizoaceae.
Гэта суперсукулентныя расліны, якія разам з прадстаўнікамі родаў Lithops і Conophytum адносяць да групы «жывых камянёў». Расліны сустракаюцца на невялікай тэрыторыі ў Капскай правінцыі ПАР, у даліне Аранжавай ракі, дзе летам выпадае адносна шмат дажджоў.
Род названы па імені Курта Морыцы Дзінтара (руск.) (бел., які ўнёс вялікі ўклад у даследаванне флоры пустыні Наміб.
Сваім вонкавым выглядам больш, чым іншыя «жывыя камяні», падобныя на маленькія шарыкі — іх даўжыня і шырыня амаль аднолькавыя, а ў некаторых відаў шчыліна паміж парай лісця толькі ледзь намечана. Нават у тых выпадках, калі яна досыць глыбокая, гэтае выманне практычна не парушае агульнай шарападобнай формы. Маладыя расліны сустракаюцца паасобку, але з часам большасць відаў утвараюць невялікія групы.
Зноскі