Вастрыца чалавечая

(Пасля перасылкі з Enterobius vermicularis)

Вастрыца чалавечая (Enterobius vermicularis) — від круглых чарвей. Паразітуе ў канцавым аддзеле тонкага кішэчніка і ў тоўстым кішэчніку чалавека.

Вастрыца чалавечая

Самкі вастрыцы чалавечай
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  63893
NCBI  51028
EOL  462584

Апісанне правіць

Цела даўжынёй 2—12 мм, белаватае, укрыта кутыкулай, унутраная поласць запоўнена вадкасцю. Самкі даўжэйшыя за самцоў. Задні канец у самак роўны, завостраны, у самцоў кручкападобны. Рот з трыма губамі.

Жыццёвы цыкл правіць

Жыве каля 1 месяца. Разммажаецца без прамежкавага гаспадара. Полаваспелыя самкі выпаўзаюць праз заднепраходную адтуліну, адкладваюць каля яе яйцы (да 10—12 тыс.) і гінуць. Яйцы у вонкавым асяроддзі выспяваюць (становяцца інвазійнымі) праз 6 гадзін. Трапляюць у арганізм чалапека з ежай, вадой і ў кішэчніку ператвараюцца ў дарослых паразітаў.

Літаратура правіць