Eryx tataricus
Eryx tataricus — від змей з сямейства Boidae. Распаўсюджаны ад усходняга ўзбярэжжа Каспійскага мора да поўдня Манголіі, захаду Кітая і паўночнага захаду Індыі. Занесены ў Чырвоную кнігу Туркменіі як від з абмежаваным арэалам (катэгорыя III).
Eryx tataricus | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Eryx tataricus (Lichtenstein, 1823) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падвіды[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Гэты від — магчымы прататып алгоя-хархоя[2].
Знешні выгляд
правіцьПрадстаўнікі гэтага віду дасягаюць у даўжыню 1 м, пры гэтым самкі звычайна на 5—10 см даўжэй самцоў. Даўжыня дзіцянятаў — 150—200 мм. Хвост тупы і закруглены, даўжынёй 60—80 мм.
Афарбоўка цела зверху карычневая з жаўтлявым чырванаватым або шэрым адценнем, на спіне можна выявіць чорна-бурыя плямы, па баках цёмныя плямкі і крапіны. Жывот часцей за ўсё таксама пакрыты чорна-бурымі плямкамі, радзей без плям і светлы.
Харчаванне
правіцьРацыён харчавання складаюць у асноўным яшчаркі і грызуны, радзей вераб’іныя птушкі. Выходзіць на паляванне ў начны час.
Размнажэнне
правіцьЯйцажывародныя змеі. Даўжыня нованароджаных змей — 150—200 мм.
Зноскі
- ↑ The Reptile Database: Eryx tataricus (англ.)
- ↑ Ах, Гоби! Путешествие по Монголии в поисках легенды Архівавана 11 снежня 2019.. Юрий Рост. Новая Газета
Спасылкі
правіць- The Reptile Database: Eryx tataricus (англ.)