Eulagisca gigantea — від марскіх многашчацінкавых чарвей з сямейства Polynoidae.

Eulagisca gigantea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eulagisca gigantea Monro, 1939


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  64889
NCBI  1606537
EOL  406461

Адкрыццё віду правіць

У 1939 годзе занесены ў Сусветны рэгістр марскіх відаў[1]. Пасля гэтага новых дакументальных звестак аб відзе не з’явілася.

Апісанне правіць

 

Eulagisca gigantea вырастае да 20 см у даўжыню і да 10 см у шырыню. Метамернае  (руск.) цела (40 сегментаў) дорсавентральна  (руск.) сплюшчана. Першы сегмент цела, які мае авальную форму, скрыты ззаду скурнай зморшчынай[2]. Падчас палявання чарвяк выварочвае горла з хіцінавымі сківіцамі вонкі, тым самым цела чарвяка павялічваецца ў даўжыню на чвэрць. Верхняя частка цела паліхеты схаваная пад ахоўнымі парнымі пласцінамі, а кожны сегмент змяшчае пару лопасцепадобных параподый  (руск.) з залацістымі шчацінкамі.

Харчаванне правіць

Наяўнасць магутных сківіц на глотцы сведчыць аб тым, што від з’яўляецца драпежнікам, але цалкам харчаванне не вывучана з-за складанасці вывучэння[3].

Месца пражывання правіць

Гэты від многашчацінкавых чарвякоў знаходзяць у гідратэрмальных крыніцах Антарктыкі[4].

Зноскі

  1. WoRMS taxon details (англ.).
  2. Polychaetes & Allies: The Southern Synthesis. — Csiro Publishing, 2000. — 586 с. — ISBN 978-0-643-06571-0.
  3. Chrism. The Echinoblog: 10 of the WEIRDEST Antarctic Invertebrates!!. The Echinoblog (22 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2020. Праверана 18 мая 2020.
  4. Eulagisca gigantea Monro, 1939 - Ocean Biodiversity Information System. obis.org. Праверана 16 снежня 2022.