Fabroniaceae — сямейства лістасцябловых імхоў парадку Hypnales.

Fabroniaceae

Fabronia ciliaris
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fabroniaceae Schimp.


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  16482
NCBI  94509
EOL  3826

Апісанне

правіць

Расліны вельмі маленькія, часта ўтвараюць шаўкавістыя маты, зялёныя, жоўта-зялёныя або шэра-зялёныя. Дзярновінкі шчыльныя, зялёныя.

Сцябло паўзучае, рэдка пакрыта лісцем, з пучкамі рызоідаў, разрэджана і няправільна разгалінаванае, з прамымі шчыльна пакрытымі лісцем галінамі.

Сухое лісце прылеглае, вільготнае — адстаўлена, яйкападобна-ланцэтнае, большай часткай доўга завостранае, гладкае. Пласцінкі плоскія, вышчарбленыя, зубчастыя або расніцава-зубчастыя, рэдка суцэльныя. Вяршыня вострая, завостраная або доўга-завостраная, рэдка тупая. Жылка простая або адсутнічае. Клеткі ліста танкасценныя, гладкія[1], у вуглах аснавання круглява-квадратныя.

Каробачка спарагону прамая, сіметрычная, яйкападобная або прадаўгаватая. Вечка з кароткай дзюбкай. Колца дыферэнцыравана, застаецца. Перыстом[2] просты ці двайны, прамы, увагнуты пры засыханні, загнуты пры ўвільгатненні. Экзастом[3] чырвона-карычневы, шырокаланцэтны, тупы.

Асяроддзе пражывання і распаўсюджанне

правіць

Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя галоўным чынам у цёплых і ўмераных зонах зямнога шара, на ствалах дрэў, радзей на скалах.

Зноскі

  1. клеткі, у якіх даўжыня нашмат (у 3 ці больш разоў) перавышае шырыню. Праводныя і механічныя тканкі складаюцца пераважна з празенхімных клетак
  2. У імхоў перыстам(а) — гэта спецыялізаваная структура ў спарангіі, якая дазваляе паступова вылучаць споры, а не выпускаць іх усё адразу
  3. Вонкавы шэраг зубцоў падвойнага перыстома імхоў (вонкавы перыстом) з 16 звычайна парных зубцоў

Літаратура

правіць
  • Мельничук В. М. Определитель листостебельных мхов средней полосы и юга Европейской части СССР. — Киев: Наукова думка, 1970. — 441 с.