Аўсяніца (мурожніца) высокая (Festuca altissima) — травяністая расліна сямейства метлюжковых.
Аўсяніца (мурожніца) высокая |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Аўсяніца (мурожніца) высокая |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Festuca altissima All., 1789
|
Сінонімы |
---|
Festuca sylvatica (Poll.) Vill., 1787
|
|
Шматгадовая травяністая расліна з вельмі кароткім цвёрдым паўзучым карэнішчам, якое мае ўкарочаныя парасткі, і нешматлікімі тоўстымі прамастойнымі, баразнаватымі сцёбламі вышынёй 50-120 (150) см. Лісце пляскатае, шырынёй 5-15 мм, лінейнае, з сярэдняй выступаючай жылкай. Похвы лісця кароткія, шурпатыя, баразнаватыя. Язычок абсечаны, з накіраванымі ўверх вушкападобнымі вырастамі, на верхавінцы махрысты. Мяцёлка буйная, паніклая, рыхлая, з доўгімі тонкімі шурпатымі галінкамі. Каласкі 3-5-кветкавыя, на ножках. Кветкавыя лускавінкі роўныя. Плод — прадаўгаватая бурая зярняўка.
Пашырэнне: шыракалістыя і мяшаныя лясы Еўропы, поўдзень Сібіры, Каўказ і Сярэдняя Азія. У Беларусі сустракаецца ў асобных лакалітэтах і астраўных месцах росту на паўночна-ўсходняй мяжы арэала.
Месцы росту: маладыя шыракалістыя і ялова-шыракалістыя лясы кіслічнага і сніткавага тыпаў. Расце невялікімі групамі і адзіночнымі экземплярамі, утварае невялікія рыхлыя дзернавінкі.
Цвіце ў чэрвені-ліпені, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Зноскі
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5