Fiat Stilo
Папярэднік |
Fiat Stilo — легкавы аўтамабіль італьянскай кампаніі Fiat з кузавам хэтчбек або ўніверсал.
3-х і 5-дзверныя мадыфікацыі прыйшлі на замену Fiat Bravo/Brava ў 2001 годзе. Універсал Fiat Stilo MultiWagon у канцы 2002 года замяніў Fiat Marea Weekend.
Нягледзячы на ўдалы дызайн, з-за высокага кошту продажы не апраўдалі чаканняў кампаніі. З вясны 2004 года пачаўся продаж абноўленых версій мадэлі Stilo. Але рэстайлінг не прынёс станоўчых вынікаў і ў 2006 годзе Fiat прыняў рашэнне спыніць вытворчасць мадэлі.
У 2007 годзе на змену няўдаламу хэтчбеку прыйшла новая мадэль — Bravo. Выпуск Fiat Stilo MultiWagon спынены ў 2008 годзе. Тым не менш, 5-дзверны Stilo працягваў вырабляцца ў Бразіліі да канца 2010 года.
Апісанне
правіць3- і 5-дзверны хэтчбекі Stilo стылістычна падобныя, але пры гэтым моцна адрозніваюцца. 3-дзверны мае нізкі, прысадзісты сілуэт — ніжэй і шырэй, чым 5-дзверны.
5-дзверны мае ссоўную заднюю канапу, што дазваляе павялічваць аб’ём багажніка ад 335 да 410 літраў. Аб’ём багажніка 3-дзвернага кузава складае 305 літраў, універсал MultiWagon мае багажнік 510 літраў.
На аўтамабілі ўсталёўваліся наступныя бензінавыя рухавікі:
- 1.2 R4 (80 к.с.)
- 1.4 (95 к.с.)
- 1.6 (103 к.с.)
- 1.6 (105 к.с.)
- 1.8 (133 к.с.)
- 2.4 R5 20V (170 к.с.) Abarth
Дызелі:
- 1.9 JTD (80, 100, 115 к.с.)
- 1.9 Multijet (120, 140, 150 к.с.)
Рухавікі спалучаліся з 5- ці 6-ступеньчатай механічнай каробкай перадач або 5-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай Selespeed. Падвеска была MacPherson спераду і тарсіённая бэлька ззаду. Прывад — толькі на пярэднюю вось, у тым ліку і на "крос"-мадыфікацыі Uproad з павышаным на 20 мм клірансам.
Вынікі краш-тэстаў
правіцьВынікі тэсту Euro NCAP, 2005[1] | ||
---|---|---|
Бяспека дарослых пасажыраў | 27 | |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 37 | |
Бяспека пешаходаў | 8 | |
Пратэставаны аўтамабіль: Fiat Stilo 1.4 Dynamic |
Па выніках краш-тэстаў паводле методыкі Euro NCAP аўтамабіль атрымаў за бяспеку чатыры зоркі. Пры франтальным удары падушкі і праднацягвальнікі рамянёў спрацавалі своечасова, аднак грудзі кіроўцы аказаліся «перагружанымі»; павышаныя нагрузкі прыйшліся на іх і пры ўдары збоку[2].
Продажы
правіцьЗноскі
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/fiat/stilo/15666
- ↑ Итоги полугодия // Авторевю : часопіс. — 2005. — № 13-14 (338). (руск.)
- ↑ Fiat Stilo European sales figures (англ.). carsalesbase.com. Праверана 25 студзеня 2023.
Відэа
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Fiat Stilo
- Awarie i problemy: Fiat Stilo // autokult.pl (польск.)
- Używany Fiat Stilo 2001-2007 – poradnik kupującego // autokult.pl (польск.)