Ford Fusion
Вытворца: | Ford Motor Company |
Выпуск: | 2002—2012 |
Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.) |
Звязаныя: | Ford EcoSport |
Ford Fusion — кампактны аўтамабіль B-класа. Выпускаўся еўрапейскім аддзяленнем кампаніі Ford з 2002 па 2012 год.
АпісаннеПравіць
Дэбютаваў у сакавіку 2002 года. Створаны на базе Fiesta. У іх агульная платформа, агульныя вузлы і агрэгаты. Адрозніваюцца толькі дызайн, архітэктура салона і налады падвесак. Багажнае аддзяленне ў Ford Fusion — 337 літраў (на 53 літры больш, чым у Fiesta). Аб'ём можна павялічыць да 1175 літраў, склаўшы задні шэраг сядзенняў (складваецца ў прапорцыі 60/40).
У 2005 годзе быў праведзены рэстайлінг: змяніліся пярэдні і задні бамперы, молдынгі, светлавыя прыборы, дызайн пярэдняй панэлі і вонкавыя люстэркі задняга віду. Вонкавыя люстэркі задняга віду павялічыліся на 30% (да рэстайлінга на Fusion ставілі люстэркі ад Fiesta).
На Ford Fusion усталёўваліся бензінавыя рухавікі 1,25 (75 к.с.), 1,4 (80 к.с.) і 1,6 (100 к.с.) і турбадызельныя 1,4 TDCi (68 к.с.) і 1,6 TDCi (90 к.с.); каробкі перадач — механічная, аўтаматычная і рабатызаваныя. Пярэдняя падвеска — незалежная (МакФерсан), задняя — паўзалежная (тарсіённая бэлька).
Тэхнічныя характарыстыкіПравіць
Ford Fusion: | 1,25 | 1,4 | 1,6 | 1,4 TDCi | 1,6 TDCi | |
---|---|---|---|---|---|---|
Аб’ём, см³ | 1242 | 1388 | 1596 | 1399 | 1560 | |
Магутнасць, кВт (к.с.) пры аб/хв | 55 (75) пры 6000 | 59 (80) пры 5700 | 74 (100) пры 6000 | 50 (68) пры 4000 | 66 (90) пры 4000 | |
Макс. круцільны момант, Н·м пры аб/хв | 110 пры 4000 | 124 пры 3500 | 146 пры 4000 | 160 пры 2000 | 204 пры 1750 | |
Макс. хуткасць, км/г | 159 | 163 | 178 | 158 | 176 | |
Разгон 0-100 км/г, с | 15,5 | 14,0 | 11,1 | 16,3 | 12,9 | |
Выдатак паліва, л | горад | 8,6 | 8,5 | 9,0 | 5,7 | 5,5 |
шаша | 5,1 | 5,3 | 5,3 | 4,1 | 4,0 |
БяспекаПравіць
МадыфікацыіПравіць
EcoSport (2003–2012)Правіць
У 2003 годзе для рынка Паўднёвай Амерыкі дэбютаваў кампактны красовер Ford EcoSport на базе Ford Fusion. Знешні выгляд стылістычна прыбліжаны да амерыканскага Ford Escape: новая светлатэхніка і рашотка радыятара. Аўтамабіль таксама атрымаў ахоўныя накладкі на бамперы, парогі і колавыя аркі. Запасное кола размешчана на задніх дзвярах. Салон амаль ідэнтычны Ford Fusion. Рухавікі, трансмісія і падвеска таксама агульныя з Fusion. Акрамя таго, Ford выпусціў 2,0-літровую версію 4x4, з рухавіком і трансмісіяй ад Mazda Tribute[2].
Продажы ў БеларусіПравіць
2005[3] | 2006[4] | 2007[5] | 2008[6] | 2009[6] | 2010[7] | 2011[8] | 2012[9] |
---|---|---|---|---|---|---|---|
62 | 134 | 87 | 324 | 109 | 109 | 125 | 148 |
Зноскі
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/ford/fusion/15605
- ↑ Ford EcoSport 1.6. Small cars with off-road looks are big business at the moment (англ.) . autoexpress.co.uk (16 чэрвеня 2004). Праверана 25 ліпеня 2020.
- ↑ Автомобильный рынок Беларуси. Итоги 2006 года. (руск.) . av.by (15 студзеня 2007). Праверана 24 ліпеня 2020.
- ↑ Автомобильный бизнес Беларуси - итоги 2006 г. (руск.) . abw.by (12 студзеня 2007). Праверана 24 ліпеня 2020.
- ↑ Обзор белорусского рынка новых автомобилей за 2007 год (руск.) . marketing.by (5 лютага 2008). Праверана 24 ліпеня 2020.
- ↑ 6,0 6,1 Сила сжатия. Дорогая, я уменьшил рынок / Продажи новых автомобилей в 2009 году (руск.) . autosalon.by (29 сакавіка 2010). Праверана 24 ліпеня 2020.
- ↑ Обзор рынка новых автомобилей в Беларуси в 2010 году (руск.) . domkrat.by (19 лютага 2011). Праверана 24 ліпеня 2020.
- ↑ Обзор рынка новых автомобилей Беларуси за 2011 год (руск.) . domkrat.by (10 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2017.
- ↑ Обзор рынка новых автомобилей в Беларуси за 2012 год (руск.) . domkrat.by (19 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2013.
СпасылкіПравіць
- Два сапога пара (руск.) . abw.by (21 лютага 2011). Праверана 23 ліпеня 2020.
- Тест-драйв: 4 дня с Ford Fusion (руск.) . onliner.by (23 сакавіка 2012). Праверана 23 ліпеня 2020.
- Ford Fusion: очень практичный, почти безупречный (руск.) . abw.by (19 студзеня 2014). Праверана 23 ліпеня 2020.
Гл. таксамаПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ford Fusion
- Ford Fiesta
- Ford Fusion (Паўночная Амерыка)