Ford Sierra
Ford Sierra — заднепрывадны аўтамабіль сярэдняга класа кампаніі Ford, які ў верасні 1982 года прыйшоў на змену мадэлі Ford Taunus.
У конкурсе Еўрапейскі аўтамабіль года 1983 мадэльнага года Sierra заняла 2-е месца, саступіўшы Audi 100 C3[1].
Аўтамабіль выпускаўся з варыянтамі кузава — 3/5-дзверныя хэтчбекі і ўніверсал. Версію з кузавам седан першапачаткова нават не планавалі — ён з’явіўся толькі ў 1987 годзе, у рэстайлінгавым варыянце. У 1987 годзе з’явіўся пікап.
Аўтамабіль пратрымаўся на канвееры 11 гадоў — да 1993 года, а ўсяго было выпушчана каля 2 млн 700 тысяч аўтамабіляў. У мадэльным шэрагу Ford заменены мадэллю Mondeo.
Гісторыя
правіцьАўтамабіль з імем Sierra з’явіўся ў верасні 1982 года. Распрацоўка пачалася яшчэ ў 1979 годзе, а на ажыццяўленне праекту было выдаткавана 1,2 мільярда долараў. Навінка была пабудавана на базе канцэпт-кара Probe III і атрымала ад яго ў спадчыну рэвалюцыйную форму кузава з нізкім для таго часу каэфіцыентам аэрадынамічнага супору Cx = 0,34.
-
Ford Sierra 3-дзв.
-
Ford Sierra 5-дзв.
-
Ford Sierra Turnier
Спачатку Sierra выпускалася ў выглядзе пяцідзвернага хэтчбека і ўніверсала. У верасні 1983 года пачалася вытворчасць трохдзвернага хэтчбека.
Усталёўваліся бензінавыя карбюратарныя і інжэктарныя рухавікі аб’ёмам 1,3 (60 к.с.), 1,6 (75 к.с.), 2,0 (105 к.с.), а таксама 2,3-літровы V6 (115 к.с., выключна для версій Ghia), дызель — двухлітровы, магутнасцю 67 к.с. (вытворчасці Peugeot).
Трансмісія магла быць як 4- і 5-ступеньчатай механічнай, так і 3-ступеньчатай (з 1984 — 4-ступеньчатай) аўтаматычнай.
Аўтамабіль меў незалежную падвеску McPherson са стабілізатарамі папярочнай устойлівасці спераду і дыяганальнымі рычагамі ззаду. З часам стабілізатары ўстойлівасці з’явіліся і ззаду, але не ўваходзілі ў базавую камплектацыю. Бліжэй да сярэдзіны 80-х гадоў на ўсе мадэлі аўтамабіля пачалі ўсталёўваць антыблакіровачную тармазную сістэму. Пазнейшыя аўтамабілі з 2.0-літровымі рухавікамі абсталёўваліся дыскавымі тармазамі[2].
У 1987 годзе праведзена сур’ёзная мадэрнізацыя і рэстайлінг мадэлі. Знешнія змены закранулі пярэднюю частку аўтамабіля — былі ўсталяваны новыя блок фары, павялічана плошча ветравога шкла, абноўлена радыятарная рашотка.
Акрамя трох-і пяцідзвернага хэтчбека і ўніверсала з’явіліся чатырохдзверны седан і пікап.
Усталёўваліся бензінавыя 4- і 6-цыліндравыя рухавікі аб’ёмам ад 1,6 да 2,9 л (ад 75 да 150 к. с.), а таксама дызелі аб’ёмам 1,8 л і 2,3 л (75 і 67 к.с. адпаведна).
1987—1990
-
Ford Sierra 3-дзв.
(1987—1990) -
Ford Sierra 5-дзв.
(1987—1990) -
Ford Sierra Седан
(1987—1990) -
Ford Sierra Turnier
(1987—1990)
Узімку 1990 года быў праведзены яшчэ адзін рэстайлінг. У знешнім абліччы аўтамабіля з’явіліся гарызантальныя прарэзы ў рашотцы радыятара, молдынгі, паказальнікі павароту белага колеру і заднія прыцемненыя ліхтары з чорнай злучальнай паласой. У салоне — іншая тарпеда і падлогавая кансоль, рулявая калонка стала рэгуляванай па вышыні і даўжыні, змяніліся дзвярныя замкі і ўнутраныя ручкі.
1990—1993
-
Ford Sierra 3-дзв.
(1990—1993) -
Ford Sierra 5-дзв.
(1990—1993) -
Ford Sierra Седан
(1990—1993) -
Ford Sierra Turnier
(1990—1993)
У 1991 годзе былі ўнесены апошнія змены ў дызайн Sierra. Бамперы пачалі фарбаваць у колер кузава, на ўсе мадыфікацыі пачалі ўсталёўваць гідраўзмацняльнік руля і электрападымальнікі шкла пярэдніх бакавых вокнаў.
У 1993 годзе вытворчасць Sierra была завершана, і ёй на змену прыйшоў Ford Mondeo.
Мадыфікацыі
правіцьSierra XR4i (1983—1985)
правіцьУ 1983 годзе з’явілася «зараджаная» версія — Sierra XR4i.
Кузаў XR4i меў арыгінальную заднюю частку — вялікае задняе шкло было падзелена дадатковай стойкай. Акрамя таго, гэтая мадэль адрознівалася развітым заднім антыкрылом, пластыкавымі молдынгі і супрацьтуманками ў пярэднім бамперы.
На мадыфікацыю ўсталёўваўся магутны бензінавы рухавік V6 аб’ёмам 2,8 л, магутнасцю 150 к.с, які забяспечваў аўтамабілю нядрэнную дынаміку — 210 км / г максімальнай хуткасці, і разгон 0-100 км / г за 8,4 c.
Мадыфікацыя прапаноўвалася таксама ў паўнапрывадным варыянце Sierra XR 4x4.
У 1985 вытворчасць XR4i была спынена, пасля выпуску ўсяго 25.662 аўтамабіляў.
Sierra XR4i (1990—1993)
правіцьУ 1990 годзе з’явілася новая версія XR4i.
Двухлітровы 4-цыліндравы DOHC/8V рухавік развіваў 88 кВт/120 к.с., паскарэнне — 10,9 секунды ад 0-100 км / г, а максімальная хуткасць складае 187 км / г.
Вытворчасць апошніх XR4i скончылася, як і іншых варыянтаў Сьеры ў 1993 годзе.
Sierra RS Cosworth
правіцьУ ліпені 1986 была выпушчана магутная мадыфікацыя — Sierra RS Cosworth. Імя Cosworth паказвала, што рухавік быў распрацаваны брытанскай кампаніяй Cosworth Engineering. На гэты аўтамабіль ўсталёўваліся розныя рухавікі аб’ёмам 2.0 л магутнасцю ад 204 да 220 к.с.
Максімальная хуткасць складала 243 км / г, а да «сотні» аўтамабіль разганяўся за 6,1 с.
Знешне Sierra RS Cosworth адрознівалася вялікімі коламі, шырокімі бамперамі і характэрным паветразаборнікам на капоце.
Ford P100 (1987—1992)
правіцьFord P100 — паўрамны пікап грузападымальнасці 1 тона. Пад капотам усталёўваўся турбадызельны рухавік або карбюратарны бензінавы 2-літровы з сямейства Pinto, якія спалучаліся з каробкай перадач Т9 з кароткімі перадатачнымі лікамі, пазней — MT75.
Вырабляўся з кастрычніка 1987 года па снежань 1992 г. на заводзе ў Партугаліі.
Аўтаспорт
правіцьСьера набыла асаблівую папулярнасць праз шматлікія ралі і гонкі турыстычных аўтамабіляў (DTM, EM, WM, BTCC), асабліва мадэлі Sierra XR4Ti, Sierra XR4x4 і Sierra RS Cosworth. Найвышэйшыміі з спартыўных поспехаў былі ў 1987 годзе перамога ў 24-гадзіннай гонцы на Нюрбургрінг і ў 1988 годзе перамога ў DTM Клаўса Людвіга на RS500.
Зноскі
- ↑ Previous Winners: Car of the Year — 1983 Архівавана 14 верасня 2010. // caroftheyear.org (англ.)
- ↑ Как мы тестировали Ford Sierra // automoto.ua (руск.)
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ford Sierra
- Залатыя гады — Гісторыя Ford Sierra Архівавана 22 лістапада 2011. (руск.)
- Гісторыя Ford Sierra (руск.)
- Historie des Ford Sierra (ням.)