GM Electrovan — першы ў свеце аўтамабіль, які працуе на вадародных паліўных элементах[1]. З’явіўся ў 1966 годзе. Праект быў зачынены па прычыне неверагодна высокага кошту вытворчасці і поўнай адсутнасці інфраструктуры для такіх аўтамабіляў.

GM Electrovan (зправа)

Канструкцыю аўтамабіля скаладалі дзве крыягенныя ёмістасці — з вадкім вадародам і кіслародам, 32 паліўных элемента, цягавы электраматор на 115 к.с. Каб размясціць на шасі грувасткія агрэгаты, за аснову быў узяты мінівэн GMC Handivan. Карыснага грузу аўтамабіль на борт фактычна не браў — амаль ўвесь грузавы адсек займалі балоны з кіслародам і вадародам, а таксама сам электрахімічны генератар.

Адзіны дзейсны асобнік выкарыстоўваўся толькі на тэрыторыі завода GM. У ходзе выпрабаванняў аўтамабіль развіў хуткасць 110 км/г. Да 100 км/г ён разганяўся за 30 секунд і меў запас ходу прыкладна ў 230 кіламетраў.

На працягу многіх гадоў Electrovan знаходзіўся на складзе на халодным захоўванні. Затым ён быў дастаўлены ў цэнтр спадчыны General Motors. У апошні час GM Electrovan знаходзіцца ў Petersen Automotive Museum (Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія).

Зноскі

  1. http://energobelarus.by/index.php?section=blog&blog_id=&article_id=338 Архівавана 4 сакавіка 2016. Вадародны тупік (руск.)