GNU Radio
GNU Radio — свабодны інструментарый для пабудовы праграмна-вызначанага радыё. Яго можна выкарыстоўваць для апрацоўкі сігналаў з лёгкадаступнага таннага вонкавага апаратнага модуля, або без яго ў рэжыме сімуляцыі. Шырока выкарыстоўваецца для вывучэння, будавання і разгортвання праграмнага радыё, як у бізнэсе, так і ў акадэмічнай галіне.
GNU Radio | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | Радыё |
Аўтар | GNU Project |
Распрацоўшчык | Эрык Блосам |
Напісана на | C++, Python |
Аперацыйная сістэма | Шматплатформенная |
Першы выпуск | 2001 |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | GNU General Public License |
Сайт | gnuradio.org — афіцыйны сайт |
![]() |
Агляд Правіць
Кампаненты GNU Radio пераважна напісаны на мове праграмавання Python, тады як крытычныя да прадукцыйнасці кампаненты апрацоўкі сігналу — на C++ з выкарыстаннем пашырэнняў працэсара для працы з нефіксаванай коскай, дзе гэта магчыма. Такім чынам, распрацоўнік можа рэалізоўваць рэалтаймавыя радыёсістэмы з высокай прапускной здольнасцю ў простым для выкарыстання асяроддзі распрацоўкі.
GNU Radio падтрымлівае распрацоўку алгарытмаў апрацоўкі сігналаў з выкарыстаннем папярэдне запісаных або згенераваных даных, што дазваляе пазбегнуць неабходнасці ўжываць рэальнае знешняе абсталяванне.[2]
Як і ва ўсіх сістэмах праграмна-вызначанага радыё, пераканфігураванне з’яўляецца ключавой асаблівасцю. Замест набыцця некалькіх дарагіх радыё можна мець адзін агульны прыёмнік, сігнал з якога апрацоўваецца праграмна. GNU Radio змяшчае пэўную колькасць ужо гатовых блокаў дэмадуляцыі для розных тыпаў сігналаў, але калі чалавек разумее матэматыку радыёсістэмы, можна перанаставіць GNU Radio і на атрыманне іншых тыпаў.
Гісторыя Правіць
У 2001 г. GNU Radio з’явіўся як афіцыйны праект GNU. Філантроп Джон Гілмар ініцыяваў і падтрымаў GNU Radio, выдаткаваўшы $320,000 Эрыку Блосаму на напісанне коду і кіраўніцкія патрэбы.
GNU Radio напачатку быў форкам Pspectra, код якой напісаны праектам SpectrumWare ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (МТІ). У 2004 поўнае перапісванне GNU Radio было завершана, таму сёння GNU Radio не змяшчае нічога з коду Pspectra.
GNU Radio быў выкарыстаны ў танных сістэмах пасіўных радараў.[3][4]
У верасні 2010 кіраўнік праекта Эрык Блосам сышоў у адстаўку і яго замяніў Том Ронда.[5] Том ёсць выпускніком Virginia Tech і спецыялістам па кагнітыўным радыё, на той момант ён ужо даўно удзельнічаў у распрацоўцы GNU Radio.
GNU Radio Companion Правіць
GNU Radio Companion (GRC) — гэта графічны інтэрфэйс для распрацоўкі праграм GNU Radio, франтэнд да бібліятэк сігнальнай апрацоўкі. Яўляе сабой рэдактар дыяграм, у якім карыстальнік злучае блокі патрэбным чынам, атрымліваючы наглядную блок-схему праходжання сігналу. GRC распрацаваў Джош Блюм падчас навучання ва ўніверсітэце Джонса Хопкінса (2006—2007). GRC распаўсюджваецца свабодна з Хакфэсту кастрычніка 2009 г. Быў паспяхова выкарыстаны ў некалькіх універсітэтах.[6] GRC афіцыйна у складзе gnuradio з версіі 3.2.
Зноскі Правіць
- ↑ Release 3.10.7.0 — 2023. Праверана 22 ліпеня 2023.
- ↑ Увядзенне ў GNU Radio на афіцыйным сайце Архівавана 5 жніўня 2013.
- ↑ «Detect airplane/UAV using Passive Radar technology.» Архівавана 11 жніўня 2014.
- ↑ «GNU Radio Passive Radar Project.» Архівавана 31 студзеня 2014.
- ↑ Ліст у рассылцы GNU Radio, дзе Эрык Блосам прэзентуе Тома Ронда як новага кіраўніка праекта
- ↑ GNU Radio Companion . personal (2013). Праверана 14 September 2013.
Спасылкі Правіць
- Афіцыйны сайт
- gnuradio у Free Software Directory