Мангастан (Garcinia mangostana) — пладовае дрэва сямейства клузіевыя, а таксама яго плады.
Мангастан — высокае вечназялёнае дрэва вышынёй да 25 м з пірамідальнай кронай і чорна-бурай карой. Лісце авальна-даўгаватае, цёмна-зялёнае зверху і жоўта-зялёнае знізу, 9-25 см даўжынёй і 4,5-10 см шырынёй. Маладое лісце — ружовае. Кветкі з сакавітымі зялёнымі з чырвонымі плямамі пялёсткамі. Плод круглы, дыяметрам 3,4-7,5 см, зверху пакрыты тоўстай (да 1 см) бардовай-фіялетавай лупінай, якая змяшчае клейкі фарбавальны латэкс, пад лупінай знаходзяцца 4-8сегментаў белай ядомай мякаці. Расліна пладаносіць позна — першыя плады на дрэвах на 9-20 год жыцця.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».