Gardenia jasminoides — від драўняных раслін роду Гардэнія (Gardenia) сямейства Марэнавыя (Rubiaceae).

Gardenia jasminoides
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gardenia jasminoides


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35163
NCBI  114476
EOL  1102886
IPNI  751073-1
TPL  kew-88270

Батанічнае апісанне

правіць
 

Вечназялёны калючы куст да 180 см вышынёй, з галінаванымі сцебламі, бураватай і карой, якая лупіцца, мае кароткахвосцікавае, шырокаланцэтнае або зваротнаяйкападобнае бліскучае лісце даўжынёй да 8-10 см. Духмяныя кветкі — да 7 см дыяметрам. Кветкі паўмахрыстыя або махрыстыя з матавымі пялёсткамі.

Распаўсюджанне

правіць

Радзіма віду — субтропікі Афрыка, астравы Рукю, Японія і Кітай.

Культываванне і гаспадарчае прымяненне

правіць

Вырошчваецца як патрабавальная пакаёвая расліна.

Догляд у пакаёвай культуры
  • Тэмпература: ўмераная, зімой не ніжэй 16 °C. для фарміравання бутонаў пажаданая тэмпература ноччу 15-17 градусаў, днём — на 2 градусы вышэй.
  • Асвятленне: яркае рассеянае святло.
  • Паліў: багаты. Умераны паліў зімой.
  • Вільготнасць паветра: патрабуе частага апырсквання лісця.
  • Перасадка: раз у 2-3 гады вясной
  • Размнажэнне: сцябловымі чаранкамі летам. Для ўкаранення ўжываюць фітогармоны і ніжні падагрэў.

Ужываецца ў ежу: пладамі афарбоўваюць карэйскае жэле «хванпхамук  (руск.)»[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. (кар.) Nokdumuk(недаступная спасылка) at Doosan Encyclopedia

Літаратура

правіць
  • Д-р Д. Г. Хессайон «Всё о комнатных растениях». — М.: ООО Издательство «Кладезь-Букс», 2001. — 256 с. — Тираж 20 000 экз. — ISBN 5-93395-004-1 (рус.)

Спасылкі

правіць